Халмоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Аршанскі раён |
Уключаў | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Халмы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 верасня 1960 |
Халмо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Халмы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Верацейскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Верацея. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе Арэхаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Халмы, сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Дубровенскага раёна, з 8 красавіка 1957 года — Аршанскага раёна[2]. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Брухава, Верацея, Каралінава, Краснабель, Рудня і Халмы.
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.