![]() Хакан Чалханаглу | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лютага 1994[1][2][…] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хакан Чалханаглу (турэцк.: Hakan Çalhanoğlu; нар. 8 лютага 1994, Мангейм, Германія) — турэцкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Турцыі.
Клубная кар’ера
Першымі клубамі ўраджэнца Мангейма сталі мясцовыя «Туранспор», «Паліцай» і «Вальдгоф», у якім ён прыцягнуў да сябе ўвагу з боку юнацкага складу клуба «Карлсруэ», куды перабраўся ўлетку 2009 года. У зімовай паўзе сезона 2011/12 іграка юнацкага складу Чалханаглу вызваў у галоўную каманду трэнер сіне-белых Ёрн Андэрсен. 5 лютага 2012 года Чалханаглу дэбютаваў за «Карлсруэ» ў матчы з клубам «Эрцгебіргэ Аўэ», прычым выйшаў у стартавым складзе і аддаў дзве галавыя перадачы, дзякуючы якім «Карлсруэ» перамог з лікам 2:1. 11 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. Нягледзячы на няўдалы сезон для «Карлсруэ», які выбыў у трэцую Бундэслігу, Чалханаглу правёў у другой Бундэслізе 14 матчаў і аддаў 3 галявыя перадачы, чым выклікаў да сябе прадметны інтарэс «Гамбурга».
14 жніўня 2012 года Чалханаглу падпісвае кантракт з «Гамбургам» да 30 чэрвеня 2016 года, але адразу быў адданы ў арэнду ў папярэдні клуб Чалханаглу «Карлсруэ»[3]. «Гамбург» заплаціў за яго 2,5 мільёну еўра, перабіўшы прапановы «Баварыі» і «Вердэра». Сезон 2012/13 Чалханаглу праводзіць выдатна: 36 матчаў, 17 галоў, 12 галявых перадач, чацвертае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў трэцяй Бундэслігі, акрамя таго 3 матчы ў Кубку Германіі і дзве галявыя перадачы ў іх. Чалханаглу зрабіў вялікі ўнёсак у справу вяртання «Карлсруэ» ў другую Бундэслігу. Па выніках сезона 2012/13 Чалханаглу быў названы найлепшым іграком трэцяй Бундэслігі, а ў Германіі і Турцыі яго сталі называць новым Месутам Озілем.
Сезон 2013/14 Чалханаглу правёў у «Гамбургу». 4 ліпеня 2014 года перайшоў у склад «Баера», падпісаўшы кантракт з трансферным коштам у 14,5 мільёну еўра тэрмінам на пяць гадоў[4]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, замацаваўшыся ў паўабароне, выступаў у яе складзе ў Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2017 года быў дыскваліфікаваны на 4 месяцы — у 2011 годзе ўзгадніў кантракт з турэцкім «Трабзанспорам», аднак пазней вырашыў застацца ў «Карлсруэ» і пазней перайшоў у «Гамбург», што ФІФА прызнала парушэннем.
У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У чэрвені 2021 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з міланскім «Інтэрам».
Міжнародная кар’ера
Хакан Чалханаглу гуляў за зборныя Турцыі розных узростаў. На моладзевым чэмпіянаце свету 2013 у Турцыі Чалханаглу лічыўся адным з лідараў моладзевай зборнай Турцыі. Калі ў клубе Чалханаглу часцей выкарыстоўвалі як правага вінгера, то ў зборнай ён гуляў цэнтральнага атакавалага паўабаронцу, атрымліваючы максімум абшару для тварэння[5].
Чалханаглу нарадзіўся і вырас у Германіі, мае нямецкае грамадзянства, таму меў магчымасць выступаць за зборную Германіі, аднак прыняў рашэнне гуляць за нацыянальную зборную Турцыі.
Дасягненні
«Карлсруэ»:
- Пераможца Трэцяй Бундэслігі: 2012/2013
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2022, 2023
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2021, 2022
Зноскі
- ↑ http://www.transfermarkt.co.uk/hakan-calhanoglu/nationalmannschaft/spieler/126414
- ↑ Hakan Calhanoglu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Гамбург» приобрел хавбека юношеской сборной Турции. sports.ru.
- ↑ Calhanoglu signs for Bayer 04. Bayer 04 Leverkusen.
- ↑ За кем следить на молодежном чемпионате мира: Турция. sports.ru.