Хабі Алонса | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хаб’ер Алонса Алана | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 лістапада 1981[1][2][…] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Баер 04 | ||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаб’е́р Ало́нса Ала́на (баскск.: Xabier Alonso Olano, ісп.: Xabier Alonso Olano; нар. 25 лістапада 1981, Талоса, Іспанія) — іспанскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нямецкага клуба «Баер 04».
Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004/05, 2013/14), Суперкубка УЕФА (2005, 2014), Кубка Англіі (2005/06), Суперкубка Англіі (2006), Кубка Іспаніі (2010/11, 2013/14), чэмпіянату Іспаніі (2011/12) і Суперкубка Іспаніі (2012), Кубка Германіі (2015/16), чэмпіянату Германіі (2014/15, 2015/16, 2016/17) і Суперкубка Германіі (2016). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010).
Алонса пачаў кар’еру ў галоўнай камандзе свайго роднага рэгіёна Гіпускаа — «Рэал Сасьедадзе», дэбютаваўшы за клуб у 1999 годзе. У сезоне 2000/01 Хабі на правах арэнды перайшоў у клуб другога дывізіёну «Эйбар» на паўгода. Вярнуўшыся з арэнды, Алонса стаў іграком асноўнага складу. У сезоне 2001/02 баск забіў свой першы гол. У наступным сезоне Алонса згуляў ключавую ролю ў заваяванні срэбных медалёў чэмпіянату, дзякуючы чаму клуб здолеў кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Сезон 2003/04 стаў для Хабі апошнім у складзе «Сасьедада». Летам 2004 года Алонса перайшоў у «Ліверпул» за 10,5 млн £. У першым сваім сезоне ў складзе «чырвоных» іспанец выйграў Лігу чэмпіёнаў. У сезоне 2005/06 Хабі заваяваў яшчэ два трафеі: Суперкубак УЕФА і Кубак Англіі. У наступныя тры сезоны на «Энфілдзе» іспанец выйграў Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў і заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Англіі. У летняе трансфернае акно 2009 года Алонса за 30 млн € перайшоў у мадрыдскі «Рэал»[3], дзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў[4], чэмпіянату і Суперкубка Іспаніі, а таксама двухразовым пераможцам Кубка Іспаніі. У 2014 годзе, пасля пяці гадоў праведзеных у складзе «Рэала», Хабі перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У складзе «Баварыі» Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6].
Алонса адрозніваецца здольнасцю забіваць галы з далёкіх дыстанцый. У матчы на Кубак Англіі супраць каманды «Лутан Таўн» у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».
Раннія гады
Хабі Алонса паходзіць з вядомай футбольнай сям’і. Яго бацька, Перыка Алонса, гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Іспаніі, і за «Барселону». Брат Хабі, Мікеле Алонса, гуляе на пазіцыі паўабаронцы за «Рэал Уніён». Іншы брат, Ён — футбольны суддзя. Алонса нарадзіўся ў Талосе, невялікім мястэчку Краіны Баскаў, да шасці гадоў жыў у Барселоне, потым яго сям’я пераехала ў Сан-Себасцьян. Менавіта тут выявіўся яго запал да футбола, ён правёў сваё дзяцінства, гуляючы ў футбол на Плая дэ ла Конча (Шэл Біч)[7]. На пляжах Сан-Себасцьяна Алонса пасябраваў з жыхаром Кале Маціа, Мікелем Артэтам, і яны часта спаборнічалі адзін з адным, гуляючы разам у футбол па выхадных[8]. У раннім узросце Алонса вырашыў стаць апорным паўабаронцам, гэта амплуа дапамагло яму навучыцца добра распараджацца мячом на поле.
Калі яму было 15, ён па школьнай праграме абмену адправіўся ў ірландскі горад Келс, графства Міт, каб вывучыць англійскую мову[9].
Алонса і Артэта былі амбіцыйныя і марылі гуляць побач за «Рэал Сасьедад», але іх шляхі разышліся пасля таго, як Артэта перайшоў у «Барселону», тым часам як Алонса падпісаў кантракт з «Рэал Сасьедадам»[10].
Алонса прагрэсаваў, выступаючы за рэзервовую каманду «Рэал Сасьедад», і ва ўзросце 18 гадоў у сезоне 1999/2000 ён дэбютаваў у першай камандзе сан-себасцьянскага клуба. Яго першы выхад на поле адбыўся 1 снежня 1999 года ў паядынку Кубка Іспаніі з «Лаграньесам»[11]
Клубная кар’ера
«Рэал Сасьедад»
Джон Тошак прызнаў патэнцыял у Алонса і выдаткаваў шмат часу, распрацоўваючы метады навучання, скіраваныя на індывідуальнае паляпшэнне яго тэхнічных магчымасцей[12]. Першую палову сезона 2000/01 Алонса адгуляў у «Эйбары» на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў родную каманду. Каманда ўмацавала свае пазіцыі ў сярэдзіне табліцы ў 2001/02 сезоне, заняўшы 13-е месца. Алонса правёў 30 матчаў у сезоне, а таксама забіў свой першы гол у Ла Лізе, за ўвесь сезон адзначыўся 3 разы. Улетку 2002 года ў «Рэал Сасьедада» зноў змяніўся трэнер, і ўсё ж з прыходам Рэйнальда Денуэкса Алонса захаваў сваё месца ў першай камандзе[13].
У нечакана паспяховым для каманды сезоне 2002/03, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы наперад толькі мадрыдскі «Рэал», Хабі Алонса быў ключавым іграком «Рэал Сасьедада», ён узяў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы, заявіўшы пра сябе як пра «ўзыходную зорку» іспанскага футбола[14].
Улетку 2004 года ў «Рэал Сасьедад» перайшоў сябар дзяцінства Алонса, Мікель Артэта[15]. Артэта быў у захапленні ад перспектывы стаць партнёрам Алонса ў цэнтры поля, але яго радасць была нядоўгай. Алонса атрымаў прапанову ад «Ліверпула» і 20 жніўня 2004 года перайшоў у мерсісайдскі клуб[11][16].
«Ліверпул»
Алонса прыбыў у Ліверпул разам з Луісам Гарсія з «Барселоны», паклаўшы тым самым пачатак новай эры на «Энфілдзе». Новы трэнер «Ліверпула», Рафаэль Бенітэс, імкнуўся рэарганізаваць клуб і цалкам перапрацаваць гульню каманды, выбраўшы свой уласны стыль тренерства і тактыку каманды[17]. Алонса перайшоў у «Ліверпул» у жніўні 2004 года. Ён дэбютаваў у англійскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «Рыбак Стэдыўм» у матчы супраць «Болтан Уондэрэрс», які «Ліверпул» прайграў з лікам 0:1[18]. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». Свой першы гол у Англіі Хабі забіў са штрафнога ў браму «Фулхэма» 16 кастрычніка[19], да перапынку таго матча «Ліверпул» прайграваў 0:2, але потым пасля выхаду Алонса на замену пераламаў ход гульні, перамогшы з лікам 4:2.
1 студзеня 2005 года ў выніку сутыкнення з Фрэнкам Лэмпардам з «Чэлсі» Алонса зламаў шчыкалатку і на тры месяцы выбыў з гульні. Вярнуўшыся да вырашальных матчаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, ён вельмі дапамог камандзе, калі з-за траўмы не мог гуляць капітан «Ліверпула», Стывен Джэрард[20]. У фінальным матчы супраць «Мілана» Алонса зраўняў лік, а потым «Ліверпул» перамог у серыі пенальці[21]. Алонса быў у захапленні ад перамогі, сказаўшы: «Гэта найлепшы момант у маёй прафесійнай кар’еры»[22].
7 студзеня 2006 года ў матчы Кубка Англіі з клубам «Лутан Таўн» Хабі Алонса забіў самы далёкі гол у гісторыі «Ліверпула», паразіўшы браму саперніка са сваёй паловы поля (мяч праляцеў адлегласць прыкладна ў 60 метраў). Хоць брама «Лутана» была ў гэты момант пустой (брамнік пайшоў у штрафную «чырвоных» на падачу вуглавога), гэта дасягненне Алонса стала прадметам працяглага абмеркавання заўзятараў і прэсы. Таксама паведамлялася, што адзін фанат «Ліверпула» паставіў 200 фунтаў на тое, што ў Хабі да канца сезона атрымаецца забіць са сваёй паловы поля, і выйграў 25 000 фунтаў[23].
20 верасня 2006 года Алонса зноў адзначыўся далёкім голам, гэтым разам паразіўшы браму «Ньюкасла» ў матчы Прэм’ер-лігі. У выніку Алонса быў прызнаны майстрам далёкіх удараў, Хабі прызнаўся, што адпрацоўвае такія ўдары на трэніроўках[24].
1 верасня 2007 года яму ўпершыню ў кар’еры атрымалася двойчы за гульню паразіць браму саперніка «Ліверпула» ў Прэм’ер-лізе. Адбылася гэтая падзея ў матчы на "Энфілдзе" супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі з лікам 6:0[25][26]. Алонса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ўдарам са штрафнога з адлегласці ў 50 метраў паразіўшы браму гасцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Ліверпула» чацвёртым у дадзеным паядынку.
«Рэал Мадрыд»
Улетку 2009 года мадрыдскі «Рэал» пачаў актыўна праводзіць трансферы вядомых ігракоў; адной з мэт каманды стаў Алонса. Нягледзячы на тое, што трэнер «Ліверпула» Рафаэль Бенітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клуб не мае намер прадаваць Хабі[27][28][29], прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», увесь час заяўляючы праз прэсу пра тое, што ігрок ім вельмі патрэбен. Пры гэтым «вяршковыя» адмовіліся згаджацца з мінімальнай сумай адступных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Ліверпул». «Рэал» назваў яе «празмеру вялікай» за «іграка, якому няма замены»[30] і прыстрашыўшы зусім адмовіцца ад угоды[31], і гэта пры тым, што незадоўга да таго мадрыдскі клуб выдаткаваў 93,5 і 63,5 мільёнаў еўра на Крыштыяну Раналду і Кака адпаведна.
Пасля двух месяцаў лета, цягам якіх цягнуліся перамовы паміж клубамі, 30 ліпеня Алонса афіцыйна запытаў трансфер[32]. 4 жніўня было дасягнута пагадненне паміж клубамі пра суму кампенсацыі[33], а праз яшчэ два дні ігрок быў прададзены ў «Рэал», прыкладная сума трансферу склала 30 мільёнаў фунтаў. Меркавалася, што галоўнай прычынай сыходу Алонса сталі яго напружаныя адносіны з Бенітэсам. Але ў сваім першым інтэрв’ю пасля пераходу паўабаронца сказаў, што канфлікту ў іх не было, і паведаміў, што хацеў стаць часткай «мадрыдскага праекта»[34].
У першым сезоне за «Рэал» Хабі выступаў пад нумарам «22». Дэбют Хабі ў «Рэале» адбыўся ў матчы з «Дэпартыва». Хабі правёў на поле ўсе 90 хвілін. Свой першы гол у футболцы «Рэала» Алонса забіў у браму «Вільярэала» з пенальці на 87-й хвіліне[35]. У матчы супраць «Севільі» Хабі адкрыў лік за гасцей аўтаголам на 10 хвіліне. Наступны гол Хабі забіў у браму «Спортынга». У матчы супраць «Атлетыка» Хабі забіў гол на 49-й хвіліне і аддаў галявы пас на 55-й.
У тым сезоне Алонса стаў ключавым іграком у цэнтры паўабароны «Рэала». Алонса гуляў добра не толькі ў чэмпіянаце, але і ў Лізе чэмпіёнаў. Усяго ў сезоне 2010/11 Хабі Алонса згуляў 52 матчы і забіў адзін мяч[36].
Чэмпіёнскі для «Рэала» сезон Хабі пачаў у добрай форме. Ён паказваў стабільную гульню як у абароне, так і ў нападзе, выступаючы стваральнікам атак каманды.
Сезон 2012/13 атрымаўся для іспанца не вельмі ўдалым. З-за траўмаў ён выбываў з гульняў на немалыя тэрміны. Становішча пагоршылася і пасля канфлікту каманды з трэнерам Жазэ Маўрынью. У сярэдзіне сакавіка 2013 года з’явіліся паведамленні пра тое, што Алонса не збіраецца падаўжаць кантракт з кіраўніцтвам «Рэала», які мінае па заканчэнні сезона 2013/14. Аднак у пачатку студзеня 2014 года Хабі падоўжыў кантракт да чэрвеня 2016 года[37][38][39].
«Баварыя»
29 жніўня 2014 года Алонса перайшоў у склад нямецкай «Баварыі», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт[40]. Кантракт падпісаны на 2 гады[41]. У новым клубе Алонса атрымаў футболку з нумарам 3. Дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Шальке 04», які скончыўся ўнічыю 1:1[42]. 27 верасня 2014 года ў матчы супраць «Кёльна» Алонса пабіў рэкорд па колькасці пасаў за матч Бундэслігі, 196[43]. 18 кастрычніка 2014 года іспанец аформіў першы гол за «Баварыю», забіўшы са штрафнога мяч у браму «Вердэра». Матч скончыўся з лікам 6:0[44].
17 лютага 2015 года, у яго 100-ым матчы ў Лізе чэмпіёнаў, Алонса быў выключаны з гульні за другую жоўтую картку пры ліку 0:0 супраць данецкага «Шахцёра»[45]. У другім матчы Алонса вярнуўся[46], «Баварыя» перамагла 7:0[47]. Алонса забіў свой чацвёрты гол у Лізе чэмпіёнаў са штрафнога ў матчы супраць «Порту» ў чвэрцьфінале. «Баварыя» выйграла 6:1 і чацвёрты раз запар прайшла ў паўфінал.
28 красавіка 2015 года Алонса стаў адным з чатырох ігракоў «Баварыі»-чэмпіёнаў свету, якія прайгралі «Барусіі» паўфінал Кубка Германіі па футболе[48]. Ён таксама быў адзіным іграком, які не забіў пенальці ў Суперкубку 2015 супраць «Вольфсбурга», яго ўдар быў адбіты Кунам Кастэлсам[49].
Летам 2015 года змяніў нумар 3 на 14, пасля сыходу Клаўдзіа Пісара.
18 снежня 2015 года Алонса падпісаў новы кантракт з «Баварыяй» да 2017 года[50]. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6]. 20 мая 2017 года згуляў свой апошні афіцыйны матч, калі выйшаў у асноўным складзе «Баварыі» ў матчы апошняга тура Бундэслігі супраць «Фрайбурга» (4:1). У гэтым матчы ён адзначыўся галявой перадачай на Ар’ена Робена і быў заменены на 82-й хвіліне на Франка Рыберы. Усяго за тры гады ў Германіі Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі.
Міжнародная кар’ера
Еўра-2004
Упершыню за зборную Іспаніі Алонса згуляў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, ва ўзросце 22 гадоў. На Еўра-2004 Алонса быў заменены ў матчы з Расіяй пры ліку 1:0, згуляў усе 90 хвілін супраць Партугаліі, дзе яго каманда саступіла з лікам 0:1. У выніку іспанцы не прайшлі групавы этап[51][52].
ЧС-2006
На чэмпіянаце свету ў Германіі Хабі Алонса 14 чэрвеня 2006 года забіў свой першы гол за зборную ў браму зборнай Украіны[53]. Нягледзячы на паспяховы выступ на групавой стадыі, дзе Іспанія выйграла ўсе свае гульні, каманда была выбіта будучымі фіналістамі, французамі, у 1/8 фіналу[54].
Еўра-2008
На Еўра-2008, якое аказалася паспяховым для іспанцаў, Алонса быў капітанам зборнай у апошняй гульні групавога этапу супраць Грэцыі, стаў іграком матча[55]. Іспанія выйграла турнір, а Алонса згуляў у чатырох з шасці матчаў за зборную[56].
ЧС-2010
На ЧС-2010 Хабі Алонса браў удзел ва ўсіх матчах зборнай Іспаніі, гуляючы разам з Серхіа Бускетсам і Хаві ў цэнтры поля, і дапамог зборнай заваяваць першы трафей Кубка свету[57]. На 28-й хвіліне апошняй гульні супраць Нідэрландаў ён атрымаў удар у грудзі ад галандскага паўабаронцы Найджэла дэ Ёнга. Фол быў спрэчным, здавалася, што парушэнне заслугоўвае непасрэднай чырвонай карткі, але Говард Уэб абмежаваўся жоўтай[58]. Нягледзячы на боль, ён дагуляў увесь матч.
Еўра-2012
На Еўра-2012 23 чэрвеня 2012 года Хабі Алонса згуляў свой 100-ы матч за Іспанію[59] ў чвэрцьфінале супраць Францыі, у якім ён забіў абодва мячы і прынёс перамогу Іспаніі.
ЧС-2014
Перад ЧС-2014 Хабі Алонса прыняў рашэнне завяршыць выступы за зборную Іспаніі па завяршэнні турніру[60]. На самым «мундыялі» Алонса адкрыў лік у першым матчы групавога этапу са зборнай Нідэрландаў, аднак матч скончыўся паражэннем іспанцаў з лікам 1:5. У другім матчы Іспанія затым прайграла 2:0 зборнай Чылі. У гэтым матчы Алонса атрымаў жоўтую картку і быў заменены ў перапынку, калі лік ужо быў 2:0. Трэці матч Іспанія выйграла апошні матчы супраць Аўстраліі і заняла трэцяе месца ў групе; Алонса згуляў 83 хвіліны ў матчы.
Алонса скончыў міжнародную кар’еру 27 жніўня 2014 года[61]. Усяго за зборную сваёй краіны Хабі Алонса правёў 114 гульняў і забіў 16 мячоў, выйграўшы ў складзе нацыянальнай каманды два чэмпіянаты Еўропы (2008, 2012), чэмпіянат свету (2010) і стаў бронзавым прызёрам Кубка канфедэрацый (2009).
Зборная Краіны Баскаў
Алонса дэбютаваў у зборнай Краіны Баскаў у таварыскім матчы супраць Ганы 29 снежня 2001 года[62] і атрымліваў рэгулярныя выклікі, але з-за шчыльнага графіка ў клубе не заўсёды меў магчымасць з’яўляцца. 29 снежня 2012 года Алонса з’явіўся на полі ў матчы зборнай Краіны Баскаў з Балівіяй, які быў выйграны пірэнейцамі 6:1[63].
Стыль гульні
Алонса адрозніваецца на поле добрай тэхнікай, а таксама пастаўленым ударам, што дазваляе забіваць галы з далёкіх дыстанцый, а сіла ўдару дазваляе яму віртуозна выконваць штрафныя ўдары. У матчы Кубка Англіі супраць «Лутан Таўн» у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх — ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[64].
Хабі як плэймэйкер валодае дакладным пасам і валодае добрым бачаннем поля, што дазваляе аддаваць якасныя перадачы на далёкія адлегласці.
Як заўзятар я б сказаў, што Хабі вялікі ігрок. Я думаю, што ён з’яўляецца найлепшым распасоўшчыкам у Еўропе.— Прэзідэнт «Рэала», Фларэнтына Перэс, чэрвень 2009[65].
Былы партнёр Хабі па «Ліверпулу» Стывен Джэрард на пытанне «каго Вы б хацелі вярнуць з былых партнёраў?» Стыві адказаў, што менавіта Алонса ён бы хацеў вярнуць, калі гэта было б магчыма. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя далёкія ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». У складзе зборнай Іспаніі Хабі з’яўляўся штатным пенальцістам. Пры гэтым штрафныя выконвае досыць рэдка.
Трэнерская кар’ера
У 2018 годзе стаў трэнерам юнацкай каманды мадрыдскага «Рэала». У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro, у чэрвені стала вядома пра прызначэнне Хабі Алонса галоўным трэнерам другой каманды «Рэал Сасьедада»[66].
Асабістае жыццё
Былыя партнёры па «Ліверпулу» лічылі Алонса ціхім і спакойным чалавекам[68]. Ён жанаты з Нагорай Арамбулу, у пары трое дзяцей. 11 сакавіка 2008 года нарадзілася першае дзіцё — сын Ёнчу[69].
Алонса прапусціў матч Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам», застаўшыся ў Ліверпуле з-за нараджэння дзіцяці, ён скаментаваў гэта, сказаўшы:
Было крыху непрыемна прапусціць матч супраць «Інтэра», але я павінен быў быць са сваёй сям'ёй у такі час[70]. |
Яго рашэнне аддаць перавагу сям’і перад Лігай чэмпіёнаў выклікала мноства канфліктаў з трэнерам, Рафай Бенітэсам[71][72][73]. 30 сакавіка 2010 года ў пары нарадзілася другое дзіцё, дзяўчынка па імі Ані Алонса Аранбуру[74]. Іх трэцяе дзіцё і другая дачка, Эма Алонса Aранбуру, нарадзілася 2 снежня 2013 года[75].
Алонса і Артэта былі суседзямі, калі жылі ў Сан-Себасцьяне, а таксама жылі побач у Ліверпуле[76]. Алонса пераканаў Артэту перайсці ў «Эвертан», расказаўшы яму, як ён шчаслівы ў Ліверпуле[77]. Алонса таксама ў 2004 годзе пераканаў былога напарніка па «Рэал Сасьедадзе», Хуана Угартэ, далучыцца да клуба «Рэксем»[78].
Алонса з’яўляецца прыхільнікам каманды «Meath GAA» па гэльскім футболе[79]. Яго цікавасць да ірландскага спорту з’явілася ў 15-гадовым узросце, калі ён адправіўся ў ірландскі горад Келс, каб вывучыць англійскую мову[9].
Нават гуляючы за «Рэал Мадрыд», Алонса абвясціў сябе прыхільнікам «Ліверпула». Ён сказаў, што вяртаецца, каб глядзець гульні на «Энфілдзе», калі ён свабодны час. The Times Online працытавала: «Я да гэтага часу фанат Ліверпула і буду ім заўсёды», і што яго сын таксама стане прыхільнікам «чырвоных»[80].
Статыстыка выступленнняў
Клубная
Станам на 28 мая 2017 года
Клуб | Сезон | Ліга | Кубак1 | Кубак лігі | Еўракубкі | Іншыя² | Усяго | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | ||
Рэал Сасьедад | 1999/2000 | 5 | 0 | 1 | 0 | - | 0 | 0 | - | 6 | 0 | ||
Усяго | 5 | 0 | 1 | 0 | - | 0 | 0 | - | 6 | 0 | |||
Эйбар | 2000/2001 | 14 | 0 | 4 | 0 | - | 0 | 0 | - | 18 | 0 | ||
Усяго | 14 | 0 | 4 | 0 | - | 0 | 0 | - | 18 | 0 | |||
Рэал Сасьедад | 2000/2001 | 18 | 0 | 0 | 0 | - | 0 | 0 | - | 18 | 0 | ||
2001/2002 | 29 | 3 | 0 | 0 | - | 0 | 0 | - | 29 | 3 | |||
2002/2003 | 33 | 3 | 1 | 0 | - | 0 | 0 | - | 34 | 3 | |||
2003/2004 | 34 | 3 | 0 | 0 | - | 8 | 1 | - | 42 | 4 | |||
Усяго | 114 | 9 | 1 | 0 | 0 | 0 | 8 | 1 | - | 123 | 10 | ||
Ліверпул | 2004/2005 | 24 | 2 | 0 | 0 | 0 | 0 | 8 | 1 | - | 32 | 3 | |
2005/2006 | 35 | 3 | 5 | 2 | 0 | 0 | 10 | 0 | 3 | 0 | 53 | 5 | |
2006/2007 | 32 | 4 | 1 | 0 | 2 | 0 | 15 | 0 | 1 | 0 | 51 | 4 | |
2007/2008 | 19 | 2 | 3 | 0 | 1 | 0 | 4 | 0 | - | 27 | 2 | ||
2008/2009 | 33 | 4 | 3 | 0 | 1 | 0 | 10 | 1 | - | 47 | 5 | ||
Усяго | 143 | 15 | 12 | 2 | 4 | 0 | 47 | 2 | 4 | 0 | 210 | 19 | |
Рэал Мадрыд | 2009/2010 | 34 | 3 | 0 | 0 | - | 7 | 0 | - | 41 | 3 | ||
2010/2011 | 34 | 0 | 7 | 1 | - | 11 | 0 | - | 52 | 1 | |||
2011/2012 | 36 | 1 | 4 | 0 | - | 10 | 0 | 2 | 1 | 52 | 2 | ||
2012/2013 | 28 | 0 | 7 | 0 | - | 10 | 0 | 2 | 0 | 47 | 0 | ||
2013/2014 | 26 | 0 | 7 | 0 | - | 9 | 0 | 0 | 0 | 42 | 0 | ||
2014/2015 | 0 | 0 | 0 | 0 | - | 0 | 0 | 2 | 0 | 2 | 0 | ||
Усяго | 158 | 4 | 25 | 1 | - | 47 | 0 | 6 | 1 | 236 | 6 | ||
Баварыя | 2014/2015 | 26 | 2 | 4 | 0 | - | 10 | 2 | 0 | 0 | 40 | 4 | |
2015/2016 | 26 | 0 | 4 | 1 | - | 8 | 1 | 1 | 0 | 39 | 2 | ||
2016/2017 | 27 | 3 | 3 | 0 | - | 7 | 0 | 1 | 0 | 38 | 3 | ||
Усяго | 79 | 5 | 11 | 1 | - | 25 | 3 | 2 | 0 | 117 | 9 | ||
Усяго за кар’еру | 513 | 33 | 54 | 4 | 4 | 0 | 127 | 6 | 12 | 1 | 710 | 44 |
- 1 Кубак Англіі, Кубак Іспаніі і Кубак Германіі
- ² Суперкубак УЕФА, Клубны чэмпіянат свету, Суперкубак Англіі, Суперкубак Іспаніі і Суперкубак Германіі
Міжнародная статыстыка
Станам на 1 ліпеня 2014 года
Зборная | Сезон | Матчы | Галы |
---|---|---|---|
Іспанія | |||
2002/2003 | 1 | 0 | |
2003/2004 | 10 | 0 | |
2004/2005 | 6 | 0 | |
2005/2006 | 12 | 1 | |
2006/2007 | 8 | 0 | |
2007/2008 | 10 | 2 | |
2008/2009 | 14 | 4 | |
2009/2010 | 15 | 4 | |
2010/2011 | 10 | 1 | |
2011/2012 | 16 | 3 | |
2012/2013 | 5 | 0 | |
2013/2014 | 7 | 1 | |
Разам | 114 | 16 |
Галы Хабі Алонса за зборную Іспаніі | |||||
---|---|---|---|---|---|
№ | Дата | Сапернік | Лік | Галы Алонса | Спаборніцтва |
1 | 14 чэрвеня 2006 года | Украіна | 4 : 0 | 1 | ЧС-2006 |
2 | 20 жніўня 2008 года | Данія | 3 : 0 | 2 | Таварыскі матч |
3 | 1 красавіка 2009 года | Турцыя | 2 : 1 | 1 | Адборачныя матчы ЧС-2010 |
4 | 28 чэрвеня 2009 года | ПАР | 3 : 2 | 1 | Кубак канфедэрацый 2009 |
5 | 14 лістапада 2009 года | Аргенціна | 2 : 1 | 2 | Таварыскі матч |
6 | 29 мая 2010 года | Саудаўская Аравія | 3 : 2 | 1 | Таварыскі матч |
7 | 8 чэрвеня 2010 года | Польшча | 6 : 0 | 1 | Таварыскі матч |
8 | 7 чэрвеня 2011 года | Венесуэла | 3 : 0 | 1 | Таварыскі матч |
9 | 10 жніўня 2011 года | Італія | 1 : 2 | 1 | Таварыскі матч |
10 | 7 кастрычніка 2011 года | Чэхія | 2 : 0 | 1 | Адборачныя матчы ЧЕ-2012 |
11 | 30 мая 2012 года | Рэспубліка Карэя | 4 : 1 | 1 | Таварыскі матч |
12 | 23 чэрвеня 2012 года | Францыя | 2 : 0 | 2 | ЧЕ-2012 |
13 | 13 чэрвеня 2014 года | Нідэрланды | 1 : 5 | 1 | ЧС-2014 |
Дасягненні
Клубныя
«Ліверпул»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2005
- Уладальнік Кубка Англіі: 2006
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2006
«Рэал»:
- Чэмпіён Іспаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014
- Пераможца Суперкубка Еўропы: 2014
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (3): 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Германіі: 2016
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2016
Міжнародныя
Іспанія:
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Асабістыя
- Футбаліст года ў Іспаніі: 2003.
- FIFA FIFPro World XI: 2011, 2012.
- Стаў спартсменам 2011 года паводле версіі часопіса GQ[81].
- Найлепшы паўабаронца Ла Лігі: 2012.
- Увайшоў у склад сімвалічнай зборнай паводле вынікаў чэмпіянату Еўропы 2012 года паводле версіі УЕФА.
- Ігрок матча на чэмпіянаце Еўропы 2012: Іспанія — Францыя.
- Увайшоў у склад сімвалічнай зборнай Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2013/2014.
Зноскі
- ↑ Xabi Alonso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Xabi Alonso // FBref.com
- ↑ Хаби Алонсо перешел в «Реал» (руск.). Sports.ru (4 жніўня 2009).
- ↑ «Реал» стал победителем Лиги чемпионов (руск.). Lenta.ru (25 мая 2014).
- ↑ «Бавария» подписала 2-летний контракт с Алонсо (руск.). Sports.ru (29 августа 2014).
- 1 2 Хаби Алонсо летом завершит карьеру (руск.). Sports.ru (18 января 2017).
- ↑ Ballague, Guillem. Clever Xabi sets the pass mark . The Observer (22 мая 2005). Праверана 11 жніўня 2008.
- ↑ Fifield, Dominic. Arteta seeks revenge in battle of Basques . The Guardian (25 сакавіка 2006). Праверана 11 жніўня 2008.
- 1 2 Reprint of aforementioned article on messageboard . GAA Board (3 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
- ↑ Hunter, Andy (19 November 2005). "Mikel Arteta: 'It's a long way from San Sebastian...'". The Independent. Праверана 2008-08-11.
- 1 2 Xabi Alonso Profile . Liverpool. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008. Праверана 11 August 2008.
- ↑ Abbandonato, Paul. It's the Real deal for Toshack . Wales Online (Western Mail) (3 ліпеня 2008). Праверана 12 жніўня 2008.
- ↑ Lowe, Sid. Sociedad enjoy ride of their lives . The Guardian (4 лістапада 2002). Праверана 11 жніўня 2008.
- ↑ "Real seal Spanish title". BBC Sport. British Broadcasting Corporation. 22 June 2003. Праверана 23 June 2012.
- ↑ "Real Sociedad drop Alonso". BBC Sport. 11 August 2004. Праверана 2008-08-12.
- ↑ "Alonso makes Anfield move". BBC Sport. 20 August 2004. Праверана 2008-08-12.
- ↑ Ortego, Enrique. La 'Rafalution' entra en la historia del Liverpool (The 'Rafalution' becomes part of Liverpool history) . Diario AS (3 лістапада 2008). Праверана 18 лістапада 2008.
- ↑ "Bolton 1–0 Liverpool". BBC Sport. 29 August 2004. Праверана 2008-08-14.
- ↑ "Fulham 2–4 Liverpool". BBC Sport. 16 October 2004. Праверана 2008-08-14.
- ↑ "Juventus 0–0 Liverpool". BBC Sport. 13 April 2005. Праверана 2008-08-15.
- ↑ McCarra, Kevin. Red resistance tips the balance . The Guardian (28 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
- ↑ McCarra, Kevin. Liverpool set up Chelsea clash . The Guardian (14 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
- ↑ Fan makes £25,000 on dream goal . Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
- ↑ Liverpool 2-0 Newcastle . Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
- ↑ Jackson, Jamie. Benítez has Liverpool dreaming of a new tilt at the title . The Guardian (2 верасня 2007). Праверана 15 кастрычніка 2008.
- ↑ Atkin, Ronald. Liverpool 6 Derby County 0: Torres and Alonso lead Rams to the slaughter . The Independent (2 верасня 2007). Праверана 1 снежня 2011.
- ↑ «Официально: Заявление клуба по Алонсо и Маскерано» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Бенитес требует верности» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Рафа: Продавать Алонсо мы не намерены» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «„Реал“ не оставляет надежды купить Алонсо» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Испанские газеты: Алонсо и Арбелоа — на выход?» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Срочно: Алонсо официально запросил трансфер» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Срочно и официально: Алонсо в Мадриде!» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ «Первое интервью Шаби Алонсо после ухода из „Ливерпуля“» . Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ Real Madrid 6 – 2 Villarreal(недаступная спасылка). ESPN (21 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2010. Праверана 24 лютага 2010.
- ↑ Irish, Ollie. Cristiano Ronaldo Takes Raul's No.7 Shirt at Real Madrid, Benzema Moves To No.9, Xabi Alonso Takes No.14 . Whoateallthepies.tv. Праверана 1 снежня 2011.
- ↑ "Реал" официально объявил о продлении контракта с Хаби Алонсо (руск.). Чемпионат.com (9 января 2014).
- ↑ Xabi Alonso seguirá dos años más en el Real Madrid . Marca (1 жніўня 2014).
- ↑ Чемпионат Испании. Хаби Алонсо продлил контракт с «Реалом» (руск.). Евроспорт (1 верасня 2014).
- ↑ Xabi Alonso completes Bayern switch. FCBayern.de.
- ↑ Wechsel perfekt! Xabi Alonso ist jetzt ein Bayer (ням.). Offizielle Website des FC Bayern München (29 жніўня 2014). Праверана 31 August 2014.
- ↑ Schalke 1-1 Bayern Munich: Howedes seals controversial point for hosts. Goal.com
- ↑ 5 Incredible Stats That Show How Important Xabi Alonso Is For Bayern Munich . Balls.ie (1 кастрычніка 2014). Праверана 2 October 2014.
- ↑ "Bayern Mun 6–0 SV Werder Bremen". BBC Sport. 18 October 2014. Праверана 19 October 2014.
- ↑ Reddy, Luke (17 February 2015). "Shakhtar Donetsk v Bayern Munich". BBC Sport. Праверана 17 February 2015.
- ↑ Lovell, Mark (23 February 2015). "Bayern Munich awakening from winter-break hibernation". ESPN FC. Праверана 23 February 2015.
- ↑ "FC Bayern düst ins Viertelfinale" [German]. Süddeutsche Zeitung. 11 March 2015. Праверана 12 March 2015.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) - ↑ "Bayern Munich 1-1 Borussia Dortmund". BBC. 29 April 2015.
- ↑ Schaerlaeckens, Leander (1 August 2015). "Nicklas Bendtner emerges as Wolfsburg's unlikely hero in DFL-Supercup". Yahoo. Праверана 2 August 2015.
- ↑ "Der FC Bayern verlängert mit vier Superstars" [German]. Die Welt. 18 December 2015. Праверана 21 December 2015.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) - ↑ ЕВРО-2004 . UEFA. Праверана 12 жніўня 2008.
- ↑ ЕВРО-2004(недаступная спасылка). UEFA. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 12 жніўня 2008.
- ↑ Bulman, Erica. David Villa scores twice as Spain reigns over Ukraine 4–0 . USA Today (14 чэрвеня 2006). Праверана 22 жніўня 2008.
- ↑ "Spain 1–3 France". BBC Sport. 26 July 2007. Праверана 2008-08-22.
- ↑ Baskett, Simon. Second string Spain too good for Greece . Reuters (18 чэрвеня 2008). Праверана 15 снежня 2008.
- ↑ UEFA EURO 2008 . УЕФА. Праверана 13 лістапада 2008.
- ↑ FIFA player Statistics: XABI ALONSO(недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2015. Праверана 27 мая 2016.
- ↑ Joyce, Paul. Xabi Alonso in broken rib fear . the Daily and Sunday Express. Праверана 15 July 2010.
- ↑ "Xabi Alonso fires Spain to Euro 2012 semifinals". 24 June 2012.
- ↑ Хаби Алонсо решил завершить карьеру в сборной Испании по футболу
- ↑ Xabi Alonso: Real Madrid midfielder retires from Spain duty . BBC Sport (27 жніўня 2014). Праверана 27 August 2014.
- ↑ Euskadi-Ghana(недаступная спасылка). Euskadiko Futbol Federakundea (29 снежня 2001). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 30 August 2014.
- ↑ La Euskal Selekzioa arrolla a Bolivia(недаступная спасылка). Euskadiko Futbol Federakundea (20 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 30 August 2014.
- ↑ Hughes, Ian (20 September 2006). "Liverpool 2–0 Newcastle". BBC Sport. Праверана 2008-08-14.
- ↑ Профиль Хаби Алонсо . espnfc.com. Праверана 8 снежня 2013.
- ↑ Хаби Алонсо возглавил дубль «Реал Сосьедада» (руск.). by.tribuna.com (1 чэрвеня 2019). Праверана 1 жніўня 2019.
- ↑ Футбол. Бывший полузащитник сборной Испании Хаби Алонсо стал главным тренером "Байера" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2022. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ The Good Life: Real Madrid and Spain midfielder Xabi Alonso(недаступная спасылка). Goal.com (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015. Праверана 1 снежня 2011.
- ↑ "Football player Xabi Alonso and girlfriend welcome first child, a son" [англійская]. Архівавана з арыгінала 10 верасня 2015. Праверана 27 мая 2016.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Xabi Alonso: "Fue un poco frustrante no jugar, pero tenía que estar con mi familia" (It was a little frustrating to miss the match, but i had to be with my family) (ісп.) . El Mundo (13 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
- ↑ Wallace, Sam (11 March 2008). "Alonso left at home after Benítez tires of baby talk". The Independent. Праверана 2008-11-04.
- ↑ Thomas, Phil. That's yer tot, Alonso . The Sun (11 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
- ↑ Martín, Luis. La paternidad de Xabi Alonso provoca un lío en Anfield (Xabi Alonso's fatherhood whips up a storm at Anfield) (ісп.) . El Pais (12 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
- ↑ Nagore Aranburu Alonso- Real Madrid player Xabi Alonso’s pretty wife . Fabwags.
- ↑ Xabi Alonso y Nagore Aramburu ya tienen la familia numerosa con el nacimiento de Emma(недаступная спасылка). Vanitatis. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2013. Праверана 27 мая 2016.
- ↑ Ducker, James (25 March 2006). "Arteta puts friendship on hold as Everton eye Europe". London: The Times. Праверана 2008-08-14.
- ↑ Prentice, David. Mikel Arteta and Xabi Alonso's special bond put on hold in Everton-Liverpool derby . Liverpool Echo (26 верасня 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
- ↑ Rice, Jimmy. Xabi Alonso: The Big Interview . Liverpool (18 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2007. Праверана 15 жніўня 2008.
- ↑ Meath Kop big fan in Alonso . Sunday Mirror (20 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
- ↑ Alonso: My son's a Red . Liverpool (4 красавіка 2011). Праверана 5 April 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ GQ назвал Хаби Алонсо спортсменом года . pinkfootball.ru. Праверана 7 снежня 2013.