Фрэдэрык Шапен
Fryderyk Chopin[1]
Frédéric Chopin
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 сакавіка 1810(1810-03-01)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1849(1849-10-17)[5][6][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Нікаля Шапен[d][9]
Маці Тэкля Юсціна Шапен[d][9]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Wojciech Żywny[d], Юзаф Эльснер[9] і Wilhelm Würfel[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст, музычны педагог, віртуоз, музыкант
Інструменты фартэпіяна
Выхаванцы Carl Filtsch[d], Charlotte de Rothschild[d] і Josephine Camille O'Meara[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Фры́дэрык Франсуа́ Шапе́н (фр.: Frédéric François Chopin [ʃɔpɛ̃][10]; польск.: Fryderyk Franciszek Chopin [ˈʂɔpɛn̪], Фрыдэ́рык Франці́шэк Шо́пен[11], англ.: Frédéric François Chopin [`ʃopæn, ʃo`pæn; ˋʃoupæŋ, ˋʃɒpæ:][12]; 1 сакавіка 1810 (паводле некаторых крыніц — 22 лютага 1810, вёска Жэлязова-Воля, каля Варшавы — 17 кастрычніка 1849, Парыж) — польскі кампазітар , піяніст -віртуоз, педагог. Аўтар шматлікіх твораў для фартэпіяна. Найбуйнейшы прадстаўнік польскага музычнага мастацтва.

Біяграфія

Паходжанне і сям'я

Месца нараджэння Шапена ў маёнтку Жэлязова-Воля
Нікаля Шапен
Юстына Шапен

Бацька Шапена — Нікаля Шапен, француз, сын латарынскага селяніна, эміграваў у Польшчу ў 1787 годзе ва ўзросце шаснаццаці год. У Францыі ён быў ахрышчаны як «Нікаля», але, жывучы ў Польшчы, ён карыстаўся польскай формай свайго імя — «Мікалай». Цяжка сказаць, што вымусіла яго пакінуць Францыю, але ў Польшчы ён знайшоў новую бацькаўшчыну і прымаў актыўны ўдзел у яе гістарычным лёсе. Нікаля Шапен разам з польскімі патрыётамі прымаў удзел у барацьбе за незалежнасць Польшчы. Пасля задушэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі і канчатковага падзела Рэчы Паспалітай (1795) Нікаля Шапен, капітан войска Касцюшкі, нягледзячы на хісткасць свайго палажэння, вырашыў застацца ў Польшчы. Чалавек шырокага разумовага далягляду і адукацыі, ён займаўся педагагічнай дзейнасцю, навучаючы дзяцей з арыстакратычных сем'яў, і ўрэшце заваяваў рэпутацыю аднаго з найлепшых педагогаў Варшавы. Аднымі з такіх дзяцей, былі дзеці графа Скарбка, да якога Нікаля Шапен быў запрошаны ў 1802 годзе ў маёнтак Скарбкаў Жэлязова-Воля. Там ён сустрэўся з далёкай сваячкай Скарбкаў, — Юстынай Кшыжаноўскай, з якой пазней пабраўся шлюбам[13]. Вяселле адбылося 2 чэрвеня 1806 года ў прыхадской царкве XVI ст. у Брохаве. Паводле захаваных звестак, маці кампазітара была надзвычай музыкальнай, выдатна іграла на фартэпіяна, была надзелена прыгожым голасам. Сваёй маці Фрыдэрык абавязаны першымі музычнымі ўражаннямі, прывітай з дзяцінскіх гадоў прыязнасцю да народных песняў. Інтэлігентнасць і чуласць бацькоў злітавалі ўсіх членаў сям'і любоўю і дабратворна адбівалася на развіцці даравітых дзяцей.

Дзяцінства

Помнік Фрыдэрыку Шапену ў Жэлязовай Волі (1955/1969; аўтар: Юзаф Гаслаўскі)

Фрыдэрык Шапен нарадзіўся ў маёнтку Жэлязова-Воля за 46 км на захад ад Варшавы ў тагачасным Варшаўскім герцагстве. Запіс у метрычнай кнізе (знойдзены ў 1892) падае 22 лютага 1810 года за дату нараджэння кампазітара[14], але на іншую дату, 1 сакавіка, прыходзілася святкаванне яго нараджэння сярод шчыльнага сямейнага кола[15]; і, паводле пісьма самога Шапена, якое ён адрасаваў 16 студзеня 1833 года старшыні польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы[16], ён «нарадзіўся 1 сакавіка 1810 у вёсцы Жэлязова-Воля ў правінцыі Мазовія»[17]. Ён быў другім дзіцёнкам і адзіным сынам у сям'і. Ён быў ахрышчаны 23 красавіка 1810 года ў той жа царкве ў Брохаве, дзе калісьці ажаніліся яго бацькі. Метрычная кніга падае яго асабістае імя пасля хрышчэння як «Fridericus Franciscus»[14]; па-польску яго імя гучала «Fryderyk Franciszek».

У 1817—1827 сям'я Шапенаў пражывала ў гэтым будынку Варшаўскага ўніверсітэта, цяпер упрыгожанага профілем Фрыдэрыка Шапена (па цэнтру)

У кастрычніку 1810 года, калі Шапену было сем месяцаў, сям'я пераехала ў Варшаву з-за таго, што яго бацька прыняў прапанову знакамітага лексікографа Самюэля Ліндэ выкладаць французскую мову ў Варшаўскім ліцэі. Школа размяшчалася ў Саксонскім палацы і з гэтага часу сям'я Шапенаў пражывала на яго прымежнай тэрыторыі. У 1817 годзе вялікі князь Канстанцін Паўлавіч рэквізаваў Саксонскі палац для ваенных мэтаў і Варшаўскі ліцэй перамясціўся ў Казіміраўскі палац[18], які тады належаў да новазаснаванага Варшаўскага ўніверсітэта. Сям'я жыла ў шырокім пакоі на другім паверсе сумежнага дома. Шапен наведваў Варшаўскі ліцэй з 1823 па 1826 год.

Польскі дух, культура і мова запоўнілі дом Шапена і ў выніку ён ніколі, нават у Парыжы, не быў здольны ў поўнай меры авалодаць французскай мовай[19][20]. Біёграф Льюіс Энолт пазычыў фразу Жорж Санд, каб апісаць Шапена «больш польскім, чым Польшча»[21].

Іншыя ў сям'і Шапенаў былі гэтаксама схільныя да музыкі. Бацька Фрыдэрыка іграў на флейце і скрыпцы; яго маці іграла на піяніна і давала дзецям урокі ў элітным пансыянаце, які падтрымліваўся сям'ёй маладога кампазітара. У выніку Фрыдэрык ужо ў малым узросце стаў добра знаёмым з музыкай у яе самых разнастайных формах[19].

Ужо ў дзіцячыя гады Шапен праявіў незвычайныя музычныя здольнасці. Ён быў аточаны асаблівай увагай і клопатам. Падобна Моцарту, ён захапляў усіх навакольных сваёй музычнай «апантанасцю», незнікаемай фантазіяй у імправізацыях, прыраджоным піянізмам. Яго ўспрымальнасць і музычная ўражлівасць выявіліся бурна і незвычайна. Ён мог плакаць, слухаючы музыку, ускокваць ноччу, каб падабраць на фартэпіяна мелодыю ці акорд, які запомніў. Музыкант і сучаснік Шапена Юзаф Сікорскі ўзгадвае ў сваіх «Успамінах пра Шапена» (польск.: Wspomnienie Chopina) што, яшчэ дзяцём, Шапен плакаў падчас ігры сваёй маці на фартэпіяна. У шасцігадовым узросце, ён ужо спрабаваў паўтараць, тое што ён чуў, і ствараць свае ўласныя мелодыі[22]. Ён атрымаў свае першыя фартэпіянныя ўрокі не ад сваёй маці, а ад сваёй старэйшай сястры Людвікі[19].

Першыя фартэпіянныя канцэрты

Войцех Жыўны, карціна Амброзія Мерашэўскага, 1829

Першым прафесіянальным настаўнікам Шапена па фартэпіяна, з 1816 па 1822 гг., быў чэх Войцех Жыўні[23]. Хоць музычнае майстэрства юнага музыканта хутка пераўзыйшло майстэрства яго настаўніка, Шапен пазней выказваўся пра Жыўнага з вялікай прыязнасцю. Сямігадовы «маленькі Шапен» (Szopenek) пачаў даваць публічныя канцэрты, якія пазней выклікалі параўнанні маладога піяніста з Моцартам, у дзіцячым узросце, і Бетховенам[19].

Сёлета, сямігадовы Шапен напісаў два паланэзы, у соль міноры і сі-бемоль мажоры. Першы быў апублікаваны ў гравюрнай майстэрні айца Ізідора Юзафа Цыбульскага (кампазітара, гравёра, дырэктара арганнай школы і аднаго з нешматлікіх выдаўцоў тагачаснай Польшчы); другі паланэз захаваўся ў форме рукапіса, падрыхтаванага Нікаля Шапенам. Казалася, што гэтых два невялікіх творы супернічалі не толькі з папулярнымі паланэзамі вядучых польскіх кампазітараў, але і са знакамітымі паланэзамі Міхала Клеафаса Агінскага. Істотнае развіццё меладычных і гарманічных інвенцый і фартэпіяннай тэхнікі адлюстравалася ў наступным вядомым паланэзе Шапена ў ля-бемоль мажоры, які юны музыкант прэзентаваў на імяніны Войцеха Жыўнага ў 1821 годзе ў якасці падарунка[19].

У адцінаццацігадовым узросце Шапен выступаў у прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I, які ў той час знаходзіўся ў Варшаве, каб адкрыць Сейм (польскі парламент)[22].

Будучы дзіцём, Шапену была ўласцівая кемлівасць, якая, як казалі, паглынала і выкарыстоўвала ўсё дзеля яе развіцця. Ён рана паказаў выдатныя здольнасці ў назіранні і красленні, праніклівую дасціпнасць, пачуццё гумару і незвычайны талент да пераймання[19]. Гісторыя з яго школьных гадоў распавядае, як настаўнік быў прыемна здзіўлены цудоўным партрэтам, які Шапен намаляваў са свайго кіраўніка ў класе.

У гэтыя гады Шапен быў некалькі разоў запрошаны ў Бельведэрскі палац у Варшаве ў якасці музычнага партнёра вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, неўзабаве ачараваўшы зласлівага князя сваёй фартэпіяннай ігрой[19] (праз некалькі гадоў, вялікі князь збгаў з Бельведэра адразу пасля пачатку лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў, уцякаючы ад польскіх кадэтаў, якія, з мэтай захапіць яго, пераследвалі князя цераз Лазенскоўскі парк да сваіх баракаў).

Маёнтак у Шафраніі, дзе Шапен праводзіў вакацыі з 1824 па 1825

У 1820-я гг., калі дзесяцігадовы Шапен наведваў Варшаўскі ліцэй і Варшаўскую кансерваторыю, кожныя вакацыі ён праводзіў далёка ад Варшавы: у Шафраніі (1824 — напэўна яго першае ўласнае падарожжа — і 1825), Душнікі (1826), Памеранія (1827) і Саннікі (1828)[24].

У вёсцы Шафранія (дзе ён знаходзіўся ў якасці госця Юльюша Дзеваноўскага, бацькі ліцэйскага таварыша Дамініка Дзеваноўскага)[25] і ў іншых месцах яго адпачынку Шапен пазнаёміўся з народнымі мелодыямі, якія ён пазней пераўтварыў у арыгінальныя кампазіцыі. Яго лісты з Шафраніі (так званыя лісты «Шафранскага кур'ера»), наўмысна напісаныя ў афіцыёзным стылі, з'яўляліся ўзорам вельмі сучаснай і жывой польскай мовы, якія пазабавілі яго сям'ю сваёй парадыйнасцю на варшаўскія газеты і выявілі літаратурны талент юнага Шапена.

Адукацыя

Шапен, які адукоўваўся дома да трынаццаці год, стаў вучнем Варшаўскага ліцэя ў 1823 годзе, працягваючы аднак фартэпіянныя ўрокі пад кіраўніцтвам Жыўнага. У 1825 годзе, падчас прадстаўлення твора Ігнацы Машэлеса, ён выступіў перад аўдыторыяй са сваёй вольнай імправізацыяй і быў абвешчаны «найлепшым піяністам Варшавы»[19].

Увосені 1826 года Шапен распачаў трохгадовы курс адукацыі з сілескім кампазітарам Юзафам Эльснерам у Варшаўскай кансерваторыі, якая з'яўлялася філіяй Варшаўскага ўніверсітэта. Першая сустрэча Шапена з Эльснерам мусіла мець месца не раней за 1822 год; дакладна вядома, што на працягу 1823 года Шапен быў пад нефармальным кіраўніцтвам Эльснера і ў 1826 годзе Шапен афіцыйна пачаў вывучаць з Эльснерам музычную тэорыю, генерал-бас і музычную кампазіцыю.

На першым гадавым іспыце Эльснер заўважыў выбітны талент і музычны геній Шапена. Як і Жыўны, Эльснер толькі назіраў, не ўплываючы і не выпраўляючы, развіццё квітнеючага талента маладога Фрыдэрыка. Эльснеравы вучэбны стыль быў заснаваны на яго нежаданні «утрымліваць» Шапена «вузкімі, акадэмічнымі, састарэўшымі» правіламі і на яго рашэнні дазволіць маладому артысту пасталець «згодна з законамі яго ўласнай прыроды».

У 1827 годзе сям'я Шапенаў пераехала на кватэру ўздоўж вуліцы ля Варшаўскага ўніверсітэта, якую яны здымалі ў палацы Чапскіх у Кракаўскім прадмесці (дзе зараз размяшчаецца Варшаўская акадэмія мастацтваў). Тут бацькі Шапена ізноў пачалі трымаць свой элітны пансыянат для студэнтаў-хлопчыкаў. Юны Шапен будзе жыць тут да 1830 года, пакуль не з'едзе ў Варшаву. У 1837—1839 артыст і паэт Цыпрыян Норвід будзе жыць тут падчас навучання маляванню ў Акадэміі прыгожых мастацтваў; пазней ён напіша свой знакаміты верш «Фартэпіяна Шапена», які распавядае пра выпадак яго знішчэння расійскімі войскамі ў 1863 годзе[26]. Салон сям'і Шапенаў (salonik Chopinów) на дадзены момант з'яўляецца адчыненым для любой аўдыторыі музеем; гэта быў менавіта гэты салон, дзе Шапен упершыню сыграў большасць сваіх ранніх твораў.

Парыж

Шапен прыехаў у Парыж пад канец верасня 1831 года, у нявызначаным стане адносна сваёй будучыні тут. У Парыжы Шапен займеў добрыя стасункі з вядомымі польскімі эмігрантамі, уключна з прынцам Адамам Ежы Чартарыйскім і паэтам Адамам Міцкевічам. Кола знаёмстваў Шапена ўзбагацілася такімі постацямі як пісьменнік Генрых Гейнэ, мастак Эжэн Дэлакруа, найбуйнейшыя піяністы таго часу Фрыдрых Калькбрэнер, Фердынанд Гілер і Франц Ліст, кампазітары Гектор Берліёз, Фелікс Мендэльсон, Шарль-Валентын Алькан і Вінчэнца Беліні.

Жорж Санд

Жорж Санд (Занд) — псеўданім французскай пісьменніцы Аўроры Дудэван (Амандын-Аўрора-Люсіль Дупен, баранеса Дудэван), з якой Шапен пазнаёміўся ў 1836 годзе. Нягледзячы на першапачатковае адмоўнае ўражанне, трохі пазней кампазітар распачаў з ёй рамантычныя стасункі. У 1845 годзе Жорж Санд выдала кнігу Лукрэцыя Фларыяні, галоўныя героі ў якой — заможная актрыса і балесны прынц, якіх можна інтэрпрэтаваць як Санд і Шапена.

Смерць

У 1848 годзе Шапен вярнуўся ў Парыж. Не ў змозе больш даваць урокі, Шапен вымушаны быў прыняць шчодрую дапамогу ад сваёй шатландскай прыхільніцы Джэйн Стырлінг (па-англійску: Jane Stirling). Даглядаць хворага прыехала з Польшчы сястра кампазітара, Людвіка; не абыходзілі яго ўвагай і французскія сябры. Шапен памёр у сваёй парыжскай кватэры на Вандомскай плошцы. Паводле яго жадання на адпяванні ў царкве Св. Мадлен прагучалі фрагменты Рэквіему Моцарта.

Шапен пахаваны на парыжскіх могілках Пер-Лашэз. Сэрца Шапена паводле яго тэстаменту было перавезенае на радзіму і спачывае ў Базіліцы святога Крыжа ў Варшаве

Музыка

Аўтар шматлікіх твораў для фартэпіяна. Буйнейшы прадстаўнік польскага музычнага мастацтва. Па-новаму вытлумачыў многія жанры, адрадзіў на рамантычнай аснове прэлюдыю, стварыў фартэпіянную баладу, апаэтызаваў і драматызаваў танцы — мазурку, паланэз, вальс; пераўтварыў скерца ў самастойны твор. Абагаціў гармонію і фартэпіянную фактуру, спалучаў класічнасць формы з меладычным багаццем і фантазіяй.

Сярод яго твораў 2 канцэрты (1822, 1830), 3 санаты (1822—1844), фантазія (1841), 4 балады (1835—1842), 4 скерца (1832—1842), экспромты, накцюрны, эцюды і іншыя творы для фартэпіяна; песні. У яго фартэпіянным выкананні глыбіня і шчырасць пачуццяў спалучаліся з вытанчанасцю, тэхнічнай дасканаласцю.

Шапен — кампазітар, надзвычай папулярны для выканання сярод піяністаў. Кожны, хто мае хоць нейкае дачыненне да ігры на фартэпіяна, сутыкаецца з праблемай інтэрпрэтацыі твораў Шапена.

Раз на пяць гадоў у Варшаве адбываецца Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапена, на якім выконваюцца выключна творы гэтага кампазітара, адзін з найпрэстыжнейшых у свеце. За доўгую гісторыю гэты конкурс адкрыў імёны найвыбітнейшых піяністаў, такіх як Марта Аргерыч, Маўрыцыа Паліні (англ.: Maurizio Pollini), Крысціян Цымерман (англ.: Krystian Zimerman), Іва Пагарэліч (англ.: Ivo Pogorelić), Фу Ц'Онг (англ.: Fou Ts'ong).

Творы

Ува ўсіх творах Шапена выкарыстоўваецца фартэпіяна. Большасць кампазіцый напісаныя для фартэпіяна сола, маюцца таксама творы для фартэпіяна з скрыпкай, віяланчэллю і з аркестрам. Захавалася каля 230 твораў Фрыдэрыка Шапена, некаторыя юнацкія творы загубленыя.

Творы для фартэпіяна сола

Балады

  • Балада соль мінор, тв.23 (створаная 1835-36)
  • Балада Фа мажор, тв.38 (1836-39)
  • Балада Ля-бемоль мажор, тв.47 (1841)
  • Балада фа мінор, тв.52 (1942-43)

Эцюды

  • 12 Эцюдаў, тв.10 (1829-32)
  • 12 Эцюдаў, тв.25 (1832-36)
  • 3 Новыя Эцюды (1839)

Фантазіі

  • Фантазія фа мінор, тв.49
  • Паланэз-фантазія Ля-бемоль мажор, тв.61

Накцюрны (усяго 21)

  • Op. 9 b-moll, Es-dur, H-dur (1829—1830)
  • Op. 15 F-dur, Fis-dur (1830—1831), g-moll (1833)
  • Op. 27 cis-moll, Des-dur (1834—1835)
  • Op. 32 As-dur (1836—1837)
  • Op. 37 № 2 G-dur (1839)
  • Op. 48 c-moll, fis-moll (1841)
  • Op. 55 f-moll, Es-dur (1843)
  • Op. 62 № 1 H-dur,№ 2 E-dur (1846)
  • Op. 72 e-moll (1827)
  • Op. posth. cis-moll (1830), c-moll

Экспромты

Мазуркі

  • Op. 6 — 4 мазуркі: fis-moll, cis-moll, E-dur, es-moll (1830)
  • Op. 7 — 5 мазурак: B-dur, a-moll, f-moll, As-dur, C-dur (1830—1831)
  • Op. 17 — 4 мазуркі: B-dur, e-moll, As-dur, a-moll (1832—1833)
  • Op. 24 — 4 мазуркі: g-moll, C-dur, A-dur, b-moll
  • Op. 30 — 4 мазуркі: c-moll, h-moll, Des-dur, cis-moll (1836—1837)
  • Op. 33 — 4 мазуркі: gis-moll, D-dur, C-dur, h-moll (1837—1838)
  • Op. 41 — 4 мазуркі: cis-moll, e-moll, H-dur, As-dur
  • Op. 50 — 3 мазуркі: G-dur, As-dur, cis-moll (1841—1842)
  • Op. 56 — 3 мазуркі: H-dur, C-dur, c-moll (1843)
  • Op. 59 — 3 мазуркі: a-moll, As-dur, fis-moll (1845)
  • Op. 63 — 3 мазуркі: H-dur, f-moll, cis-moll (1846)
  • Op. 67 — 4 мазуркі: G-dur, g-moll, C-dur, № 4 a-moll 1846 (1848?)
  • Op. 68 — 4 мазуркі: C-dur, a-moll, F-dur, № 4 f-moll (1849)

Паланэзы

  • Op. 26 № 1 cis-moll; № 2 es-moll(1833—1835)
  • Op. 40 № 1 A-dur (1838); № 2 c-moll (1836—1839)
  • Op. 44 fis-moll (1840—1841)
  • Op. 53 As-dur (Гераічны) (1842)
  • Op. 61 As-dur, «Паланэз-фантазія» (1845—1846)
  • WoO. № 1 d-moll (1827); № 2 B-dur (1828); № 3 f-moll (1829)

Прэлюдыі

  • 24 Прэлюдыі, тв.28 (1836-39)
  • Прэлюдыя до-дыез мінор, тв.45 (1841)
  • Прэлюдыя Ля-бемоль мажор (1834, апублікаваная ў 1918)

Ронда

Скерца

  • Op. 20 h-moll (1831—1832)
  • Op. 31 b-moll (1837)
  • Op. 39 cis-moll (1838—1839)
  • Op. 54 E-dur (1841—1842)

Санаты

  • Саната для фартэпіяна до мінор, тв.4 (1828)
  • Саната для фартэпіяна сі-бемоль мінор, тв.35 (1837-39)
  • Саната для фартэпіяна сі мінор, тв.58 (1844)

Вальсы

  • Op. 18 «Вялікі бліскучы вальс» Es-dur (1831)
  • Op. 34 № 1 «Бліскучы вальс» As-dur (1835)
  • Op. 34 № 2 a-moll (1831)
  • Op. 34 № 3 «Бліскучы вальс» F-dur
  • Op. 42 «Вялікі вальс» As-dur
  • Op. 64 № 1 Des-dur (1847)
  • Op. 64 № 2 cis-moll (1846—1847)
  • Op. 64 № 3 As-dur
  • Op. 69 № 1 As-dur
  • Op. 69 № 10 B-moll
  • Op. 70 № 1 Ges-dur
  • Op. 70 № 2 f-moll
  • Op. 70 № 2 Des-dur
  • Op. posth. e-moll, E-dur, a-moll

Творы для фартэпіяна з аркестрам

  • Варыяцыі на тэму Моцарта Là ci darem la mano Сі-бемоль мажор, тв.2 (1827)
  • Фантазія на польскія тэмы Ля мажор, тв.13 (1828)
  • Rondo à la Krakowiak Фа мажор, тв.14 (1828)
  • Канцэрт №1 мі мінор, тв.11 (1830)
  • Канцэрт №2 фа мінор, тв.21 (1829—1830)
  • Andante Spianato і Вялікі бліскучы паланэз Мі-бемоль мажор, тв.22 (1830—1831)

Зноскі

  1. Часам у крыніцах, часцей за ўсё польскамоўных, сустракаецца транскрыпцыя Szopen, см. напр. Sikorski J. Wspomnienie Szopena. / Biblioteka Warszawska t. 4, z. 108, 1849. s. 510-559; Przybyszewski S. Szopen a naród. — Kraków.: Spółka nakł. "Książka", 1910; Paderewski I. J. Szopen. — Warszawa: Muzyka, 1926; Gliński M. Szopen: monografja zbiorowa. — Warszawa: Muzyka, 1932 и др.
  2. Zamoyski A. Chopin — 1979.
  3. https://www.chopin-society.org.uk/articles/chopin-birthday.htm
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Frédéric Chopin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Itaú Cultural Frédéric Chopin // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://www.newyorker.com/culture/culture-desk/chopins-heart
  8. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. 1 2 3 4 https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Chopin-Fryderyk-Franciszek;3885797.html
  10. Французскае напісанне прозвішча — Chopin — вынікае з прозвішча яго бацькі, француза па нацыянальнасці, см. Wincenty Łopaciński Chopin, Mikołaj / Polski słownik biograficzny, vol. III. — Kraków.: Polska Akademia Umiejętnosści, 1937, pp. 426-27.
  11. Аднак Фрыдэры́ка Францішэ́ка Шапэ́на, Польский язык. Методические указания (Ударение), Музыкальная шкатулка от Шопена Архівавана 27 верасня 2011.
  12. oldict.com Online Dictionary(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2011. Праверана 27 студзеня 2015.
  13. Zdzisław Jachimecki, "Chopin, Fryderyk Franciszek, " Polski słownik biograficzny, vol. III, 1937, p. 420.
  14. 1 2 Запіс аб хрышчэнні Шапена (па-лацінску, датаваны 23 красавіка), прыход святога Роха ў Брохаве, Польшча, падае 22 лютага за дату нараджэння Шапена: http://diaph16.free.fr/chopin//actenaissancechopin.png
  15. Barbara. Life / Biography — general outline (англ.). Fryderyk Chopin Society. Праверана 26 лютага 2010.
  16. Bibliothèque Polonaise de Paris: https://web.archive.org/web/20161221001556/http://www.bibliotheque-polonaise-paris-shlp.fr/index.php?id_page=210 (French)
  17. Selected Correspondence of Fryderyk Chopin, abridged from Fryderyk Chopin's correspondence, collected and annoted by Bronislaw Edward Sydow, translated by Arthur Hedley, McGraw-Hill, 1963, p. 116
  18. Архівавана 28 мая 2010. Fryderyk Chopin Information Centre.
  19. 1 2 3 4 5 6 7 8 Jachimecki, p. 420.
  20. Benita Eisler, Chopin's Funeral, Abacus, 2004, p. 29
  21. Bauer, Marion. Music Through the Ages — A Narrative for Student and Layma. — Books.google.com, March 2007. — P. 248. — ISBN 9781406739411.
  22. 1 2 Hedley, Encyclopædia Britannica, p. 263.
  23. Ambroży Mieroszewski's portrait of Wojciech Żywny, 1829 Архівавана 3 верасня 2009..
  24. Artur Szklener, «Fryckowe lato: czyli wakacyjne muzykowanie Chopina» («Fritz's Summers: Chopin's Musical Vacations»), Magazyn Chopin: Miesięcznik Narodowego Instytutu Fryderyka Chopina (Chopin Magazine: Monthly of the Fryderyk Chopin National Institute), no. 4, 2010, p. 8.
  25. http://en.chopin.nifc.pl/chopin/persons/detail/id/6608 Архівавана 28 кастрычніка 2012.
  26. Jan Zygmunt Jakubowski, ed., Literatura polska od średniowiecza do pozytywizmu (Polish Literature from the Middle Ages to Positivism), pp. 514-15.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.