Фітчбергскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Fitchburg State University
Арыгінальная назва англ.: Fitchburg State University
Заснаваны 1894
Студэнты 6 728[1]
Размяшчэнне Фітчберг, Масачусетс, ЗША
Сайт fitchburgstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фітчбергскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Fitchburg State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Фітчберг у штаце Масачусетс, ЗША.

Вучэльня была заснавана як Фітчбергская дзяржаўная нармальная школа ў 1894 годзе Генеральным судом штата Масачусетс. Першапачаткова жаночая сярэдняя школа, вучэльня не мела права даваць ступені бакалаўра да 1930 года. У 1935 годзе былі створаны першыя праграмы аспірантуры. У 1960 годзе школа змяніла назву на Фітчбергскі дзяржаўны каледж і дадала адукацыйныя праграмы па-за сферай адукацыі. У ліпені 2010 года Палата прадстаўнікоў і Сенат штата Масачусэтс прагаласавалі за перайменаванне Фітчбергскага дзяржаўнага каледжа ва ўніверсітэт.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.