Фінікійскае пісьмо
Тып пісьма кансанантнае
Мовы фінікійская, іўрыт, маавіцкая, аманіцкая
Гісторыя
Дата стварэння каля 1050 да н.э.
Перыяд каля 1500 да н.э., паступова эвалюцыянавала ў іншыя сістэмы пісьма
Найстаражытны дакумент стэла Меша
Паходжанне невядома
Развілася ў арамейскае пісьмо, яўрэйскі алфавіт, грэчаскі алфавіт, малаазійскія алфавіты, лацінскі алфавіт, іберскае пісьмо, лівійскае пісьмо і г.д.
Роднасныя угарыцкае пісьмо, паўднёвааравійскае пісьмо
Уласцівасці
Напрамак пісьма справа налева
Знакаў 22
Дыяпазон Юнікода U+10900 to U+1091F
ISO 15924 Phnx
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фінікійскае пісьмо — адна з першых зафіксаваных у гісторыі чалавецтва сістэм фанетычнага пісьма. З'явілася каля XV стагоддзя да н. э. і стала родапачынальніцай ўсіх сучасных алфавітных і многіх іншых сістэм пісьма.

Выкарыстоўвала кансанантны прынцып, г.зн. для запісу слоў выкарыстоўваліся толькі зычныя гукі, а значэнне галосных пакідалася на разуменне чытача. Тэкст запісваўся справа налева.

Гісторыя

Першапачаткова жыхары Фінікіі карысталіся клінапісным пісьмом, якое яны перанялі ў народаў Месапатаміі. Але клінапіс быў даволі складаным і таму нязручным для вядзення гандлёвых запісаў і разлікаў. Фінікійцы прыдумалі больш простую сістэму пісьма. У ёй кожны значок быў літарай і абазначаў асобны зычны гук, а не слова. Такіх значкоў, або літар, было 22. Літары расстаўляліся ў пэўным парадку, у выніку чаго атрымаўся алфавіт.

Старажытныя грэкі запазычылі ў фінікійцаў іх алфавіт. Грэкі сталі абазначаць значкамі не толькі зычныя, але і галосныя гукі. Першыя дзве фінікійскія літары «алеф» і «бет» далі назву слову «алфавіт»

Фінікійскае пісьмо з'яўляецца адным з першых алфавітных пісьменстваў у свеце. Практычна ўсе алфавітныя пісьменнасці свету (за выключэннем японскай каны і карэйскага пісьма) маюць карані менавіта ў фінікійскім пісьме. Іншыя пісьменствы, якія маюць алфавітную структуру — старажытнаперсідскі клінапіс і мераіцкае пісьмо, не прыжыліся.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.