Фінансавы (эканамічны) крызіс 2011 года ў Рэспубліцы Беларусь — комплекс з'яў у эканоміцы краіны, выкліканы шматгадовым адмоўным сальда гандлёвага балансу і выдаткамі элементаў адміністрацыйна-каманднай сістэмы ў эканоміцы, і з-за ажыятажнага попыту на замежную валюту і павышэння заработнай платы перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года (гл. #Прычыны крызісу). Крызіс выяўляецца ў недахопе валюты, падзенні рэнтабельнасці імпарту, росце коштаў і падзенні пакупной здольнасці насельніцтва з прычыны больш за 50%-най дэвальвацыі беларускага рубля (гл. #Наступствы). Нягледзячы на правядзенне дэвальвацыі і ўвядзенне антыкрызіснага рэгулявання эканомікі, крызісныя з'явы не зніклі, а інфляцыя шматразова перавысіла прагнозныя паказчыкі (гл. #Інфляцыя і грашовыя ўклады). Большасць незалежных экспертаў лічаць, што без правядзення структурных рэформаў сітуацыя працягне пагаршацца (гл. #Перспектывы). Акрамя таго, з-за курсу, які праводзіцца кіраўніцтвам краіны, узніклі праблемы з атрыманнем замежных крэдытаў (гл. #Прыцягненне крэдытаў).

У выніку крызісу ўстаноўлены Нацбанкам курс долара за студзень-жнівень вырас з 3000 да 5035 рублёў. З-за адсутнасці валюты ў абменных пунктах сфармаваўся чорны рынак, дзе курс долара дасягнуў 8000-9000 рублёў (гл. #Змена курсу долара ЗША ў беларускіх рублях). Інфляцыя за студзень-ліпень склала 41%. Кошты на прадукты харчавання (у тым ліку кантралюемыя дзяржавай) за першае паўгоддзе выраслі ў сярэднім на 44,4%, на нехарчовыя тавары — на 52,3%, на паслугі — на 23,1%, на пасажырскія перавозкі — на 43,8%.

Хроніка

Хроніка падзей 2011 года

  • Студзень:
    • Інфляцыя за месяц — 1,4%[1].
  • 10 студзеня. Золатавалютныя рэзервы Беларусі паменшыліся да 5 мільярдаў долараў[2].
  • 12 студзеня. Збор з пакупнікоў валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы павялічаны з 0,0095 % да 2 % (у 210 раз)[3].
  • 25 студзеня. У Мінску распачала працу місія МВФ для карэктоўкі макраэканамічнага прагнозу[4].
  • 27 студзеня. У Беларусь паступілі сродкі ад размяшчэння еўрааблігацый на суму 800 млн. долараў, працэнты па якіх будуць гасіцца двойчы ў год да 2018 года[5].
  • 31 студзеня. Па стане на 1 студзеня 2011 года дзяржаўны доўг Беларусі склаў больш 12,7 млрд. долараў (у нацыянальным эквіваленце - больш 38,3 трлн. рублёў). Такім чынам, за год дзярждоўг павялічыўся на 25,9%[6].
  • Люты:
    • Інфляцыя за месяц — 2,7%[7].
  • Сакавік:
    • За месяц фізічныя асобы купілі ў банкаў валюты больш за $700 млн больш, чым прадалі.
    • Золатавалютныя рэзервы Нацбанка зменшыліся прыкладна на $260 млн.
    • Інфляцыя за сакавік склала 1,9%.
  • 10 сакавіка. МВФ заклікаў урад Беларусі ўзмацніць жорсткасць манетарнай палітыкі[8].
  • 15 сакавіка. Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы рэйтынг РБ па абавязацельствах: з «В+» да «В» у замежнай валюце і з «ВB» да «В+» у беларускіх рублях [9].
  • 16 сакавіка. Міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, знаходзячыся ў Мінску 15 сакавіка заявіў, што ў Беларусі досыць магчымасцяў пазбягаць дэфолтаў[10].
  • 17 сакавіка. Глава Нацбанка Пётр Пракаповіч даў абяцанне не праводзіць дэвальвацыю рубля (гл. ніжэй).
  • 22 сакавіка:
  • 29 сакавіка. Калідор дапушчальных адхіленняў курсу ў абменных пунктах і на міжбанкавым рынку павялічаны з 2 % да 10 %[13].
  • 31 сакавіка. Нацбанк заявіў пра ўвядзенне мараторыя на змены ў крэдытна-грашовай палітыцы[14].
  • Красавік:
    • Фарміраванне сталага дэфіцыту валюты. З'яўленне шматдзённых чэргаў у абменных пунктаў.
    • Ажыятажны попыт насельніцтва на цукар і алей.
    • Пачаў працу сайт prokopovi.ch па заключэнню здзелак на чорным рынку валюты.
    • Золатавалютныя рэзервы Нацбанка малаважна выраслі — прыкладна на $30 млн.
    • Інфляцыя ў красавіку склала 4,5%[15].
  • 1 красавіка:
    • Сфарміраваны рынак льготнага (прыярытэтнага) забеспячэння валютай імпарцёраў медыкаментаў і энерганосьбітаў па афіцыйным курсе за кошт валюты, якая паступае на біржу ў выніку абавязковай перадачы 30 % экспартнай выручкі прадпрыемствамі.
    • Беларусь скарачае выдаткі бюджэту і плануе паменшыць узровень дэфіцыту бюджэту да 1,5% да ВУП. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас[16].
  • 3 красавіка. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прычынай недахопу валюты стаў «ажыятаж з аўтамабілямі»[17].
  • 6 красавіка. ЕЎРАЗЭС пачаў разгляд заяўкі Беларусі пра даванне буйнага крэдыту.
  • 8 красавіка:
    • Нацбанк абавязаў абменныя пункты прадаваць усю наяўную ў іх валюту, якая паступае ў выніку продажу грошай насельніцтвам[18].
  • 12 красавіка. У I квартале 2011 года ВУП Беларусі вырас на 10,9% у гадавым вылічэнні[19].
  • 13 красавіка. Стала вядома пра тое, што Пятру Пракаповічу была зроблена аперацыя на сэрцы[20].
  • 15 красавіка:
    • Нацбанк прыпыніў рэалізацыю зліткаў каштоўных металаў насельніцтву за беларускія рублі[21].
    • Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) у студзене-сакавіку 2011 г. павялічыўся на 1,8% да 4,575 трлн. рублёў. За 2010 год прырост шырокай грашовай масы склаў 31,9% супраць 23,1% за 2009 год[22].
  • 16 красавіка:
    • Нацбанк увёў свабоднае курсаўтварэнне на міжбанкавым рынку валюты, аднак сакрэтна рэкамендаваў абмежаваць максімальны курс 4500 рублёў за долар[23].
    • Аляксандр Лукашэнка паабяцаў нармалізаваць сітуацыю на валютным рынку на працягу некалькіх дзён ці тыдня[24].
  • 20 красавіка. Стаўка рэфінансавання была падвышана да 13 %[25].
  • 21 красавіка. Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым пасланнем да беларускага народа і парламенту.
  • 28 красавіка:
    • Старшыня Белстата заявіў, што 600 000 працоўных рэальнага сектара эканомікі прыпынілі вытворчую дзейнасць[26].
    • Зняты абмежаванні на продаж валюты на міжбанкавым рынку валюты[27].
  • Май:
    • Ажыятажны попыт насельніцтва на спажывецкія тавары ў чаканні росту коштаў.
    • Хуткі рост коштаў. Дэфіцыт асобных відаў тавараў.
    • Інфляцыя ў маі склала 13,1%.
  • 6 мая. Нацбанк пашырыў калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з 8 % да 12 %[28].
  • 10 мая:
    • Да 83 пазіцый звужаны пералік найменняў і відаў медыкаментаў, для імпарту якіх валюта адпускаецца ў льготным рэжыме[29].
    • Дэфіцыт гандлёвага балансу ў I квартале 2011 года склаў 2,35 млрд. долараў[30].
  • 11 мая:
    • Аляксей Кудрын заявіў, што крэдыт Беларусі будзе прадстаўлены не з расійскага бюджэту, а з фондаў ЕЎРАЗЭС[31].
    • Нацбанк увёў свабоднае курсаўтварэнне на міжбанкавым рынку валюты, аднак сакрэтна рэкамендаваў банкам абмежаваць максімальны курс 4000 рублёў за долар[32].
  • 12 мая. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў нармалізаваць сітуацыю на валютным рынку на працягу двух месяцаў.
  • 13 мая. З-за актыўнай грашовай эмісіі Нацбанка колькасць наяўных рублёў у абароце(грашовы агрэгат M0) вырасла прыкладна на 1 трыльён за красавік ці на 21,3% за месяц[33].
  • 16 мая. У адпаведнасці з сакрэтнай рэкамендацыяй Нацбанка курс долара ў абменных пунктах быў павялічаны да 4500 рублёў[34].
  • 17 мая. Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць Расіі падаць Беларусі крэдыт на $6 млрд. Пацверджання з Крамля не было[35].
  • 18 мая. Стаўка рэфінансавання падвышана да 14 %[36].
  • 19 мая. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Расіі У. Пуціным. Якіх-небудзь падрабязнасцяў пра тое, што яны абмяркоўвалі не паведамляецца[37].
  • 20 мая. Міхаіл Мясніковіч абвясціў пра пачатак двухэтапнай стабілізацыі курсу рубля і пра хуткае прыняцце антыкрызіснага пакета мер[38].
  • 23 мая. Нацбанк абвясціў пра дэвальвацыю беларускага рубля з 24 мая і вярнуў курс у абменных пунктах і на пазабіржавым рынку ў рамкі двухпрацэнтнага калідора (гл. ніжэй).
  • 24 мая. Кошты на бензін выраслі ў сярэднім на 20 %[39].
  • 27 мая:
    • Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць рост коштаў, а таксама ўсклаў віну за крызіс спажывецкіх тавараў на жыхароў Беларусі і замежныя СМІ[40][41].
    • Міністэрства эканомікі павялічыла адпускныя кошты на цукар на 40 %[42].
  • 30 мая. З 1 чэрвеня стаўка рэфінансавання павялічана да 16 %[43].
  • Чэрвень:
    • Курс на чорным рынку стабілізаваўся на ўзроўні 6100—6300 рублёў за долар (прыкладна на 25% вышэй афіцыйнага курсу Нацбанка).
    • Інфляцыя за месяц — 8,6%[44].
  • 1 чэрвеня. Беларусь накіравала афіцыйны запыт у МВФ пра падаванне крэдыту на суму ад 3,5 да 8 млрд долараў[45].
  • 4 чэрвеня. Антыкрызісны фонд ЕЎРАЗЭС прыняў рашэнне пра вылучэнне Беларусі крэдыту сумай у $3 млрд пад 4,1 % у год пры ўмове прыватызацыі актываў на суму $7,5 млрд[46].
  • 7 чэрвеня:
    • Кошты на бензін на АЗС выраслі ў сярэднім на 30 %[47].

Меркаванні

Як адзначыў беларускі аналітык Юры Хашчавацкі, нягледзячы на дэманстратыўную жорсткасць, уладам не атрымоўваецца здушыць акцыі пратэсту. Ён таксама нагадаў, што, па апытаннях беларускага Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, каля 70% апытаных грамадзян Беларусі вінаваціць у крызісе ў краіне «цёплую палітыку перспектывы» прэзідэнта А.Р. Лукашэнка[48].

Зноскі

  1. Инфляция в Беларуси в январе составила 1,4 процента — Новости OPEN.BY Архівавана 19 лютага 2011.
  2. Lenta.ru: Экономика: В международных резервах Белоруссии осталось пять миллиардов долларов
  3. Lenta.ru: Финансы: Белоруссия повысила сбор на покупку валюты в 210 раз
  4. МВФ начал корректировку макроэкономического прогноза для Беларуси, telegraf.by (25.01.2011)
  5. Telegraf.by | Беларусь получила 800 млн. долларов от размещения евробондов(недаступная спасылка)
  6. Telegraf.by |Госдолг Беларуси за год вырос до 12,7 млрд. долларов(недаступная спасылка)
  7. Инфляция в Беларуси за февраль составила 2,7%, за 2 месяца 4,2% - Белстат(недаступная спасылка), interfax.by (11.03.2011)
  8. TUT.BY | НОВОСТИ — МВФ склоняет власти Беларуси к девальвации — Новость дня — 10.03.2011, 03:43 Архівавана 13 красавіка 2011.
  9. Lenta.ru: Экономика: Standard & Poor’s снизило долговые рейтинги Белоруссии
  10. Народная Воля - Кудрин: Дефолта Беларусь еще может избежать Архівавана 2 лістапада 2015.
  11. Lenta.ru: Экономика: ЦБ Белоруссии отказался продавать банкам валюту для населения
  12. Белорусский Банк Малого Бизнес :: Об изменении условий покупки иностранной валюты на ОАО «Белорусская валютно-фондовая биржа» Архівавана 15 снежня 2014.
  13. Lenta.ru: Финансы: Белоруссия расширила валютный коридор для банков
  14. БелаПАН. Нацбанк Беларуси вводит мораторий на меры по регулированию валютного рынка Архівавана 20 мая 2011.
  15. Telegraf.by |Инфляция в Беларуси с начала года составила 10,9% (обновлено)(недаступная спасылка)
  16. Беларусь планирует сократить дефицит бюджета до 1,5процента к ВВП Архівавана 3 красавіка 2015., ekonomika.by (01.04.2011)
  17. Лукашенко: «Нас сильно подкосил ажиотаж с автомобилями» // KP.RU — Беларусь(недаступная спасылка)
  18. Нацбанк обязал обменники продавать валюту населению | Новостной портал ALE.BY | Картина дня Архівавана 10 красавіка 2011.
  19. regnum.ru |Белстат: В I квартале 2011 года ВВП Белоруссии вырос на 10,9% Архівавана 11 студзеня 2012.
  20. Петр Прокопович перенес операцию на сердце — Euroradio
  21. Нацбанк прекратил продажу драгметаллов в слитках за белорусские рубли — Хартия’97 :: Новости из Беларуси — Белорусские новости — Республика Беларусь — Минск
  22. Afn.by |Широкая денежная масса Беларуси увеличилась в январе-марте на 1,5%
  23. Валютный рынок Беларуси замер на 4500 в ожидании множественности курсов(недаступная спасылка)
  24. Лукашенко обещает наладить ситуацию на валютном рынке за несколько дней — Газета. Ru | Новости дня
  25. Ставка рефинансирования с сегодняшнего дня — 13 % — Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей Архівавана 9 сакавіка 2016.
  26. Из-за проблем на валютном рынке 600 тыс. работников приостановили свою деятельность - Белстат Архівавана 26 жніўня 2011., interfax.by (28.04.2011)
  27. Lenta.ru: Экономика: Белорусские компании и банки возобновили торги валютой
  28. Расширение коридора колебаний белорусского рубля не решит проблем валютного рынка — представитель МВФ | Новости на interfax.by Архівавана 9 мая 2011.
  29. НББ включил презервативы и витамины в перечень импортных медикаментов для покупки валюты на бирже(недаступная спасылка)
  30. Telegraf.by |Отрицательное торговое сальдо Беларуси достигло 2,35 млрд долларов
  31. Кудрин: кредита из бюджета России не будет, только из фонда ЕврАзЭС — Белорусы и рынок. Еженедельная аналитическая газета для деловых людей Архівавана 10 сакавіка 2016.
  32. Даже свободный курс доллара умудрились ограничить | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
  33. В Беларуси объем наличных денег в обращении увеличился за апрель на 21,3%, afn.by (13.05.2011)
  34. Курс доллара в обменниках уже 4500 рублей, евро — 6400 — Euroradio
  35. Лукашенко заявляет, что Россия готова предоставить кредит в 6 млрд долларов — Euroradio
  36. Нацбанк установил ставку рефинансирования 14 процентов — Новости OPEN.BY Архівавана 19 мая 2011.
  37. Telegraf.by | Подробности беседы Лукашенко и Путина не сообщаются(недаступная спасылка)
  38. Мясникович: В понедельник-вторник начнем стабилизировать ситуацию на валютном рынке
  39. В повышении цен на бензин в Беларуси виноваты соседи | Новости на DATE.BS Архівавана 27 мая 2011.
  40. Лукашенко приказал остановить рост цен | Reuters Архівавана 4 лістапада 2011.
  41. Белорусский Партизан: Лукашенко: Во всем виноваты зарубежные СМИ Архівавана 22 красавіка 2014.
  42. Ситуация на потребительском рынке беларуси, рост цен на сахар | Kризис на interfax.by Архівавана 30 мая 2011.
  43. БелаПАН. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 16 % годовых Архівавана 22 красавіка 2014.
  44. В Беларуси инфляция за первое полугодие составила 36,2% - Белстат(недаступная спасылка), interfax.by (08.07.2011)
  45. Telegraf.by | МВФ обсуждает с правительством меры по стабилизации экономики Архівавана 10 чэрвеня 2011.
  46. TUT.BY | НОВОСТИ — ЕврАзЭС выделит Беларуси кредит на $3 млрд в обмен на приватизацию госактивов — Новость дня — 4.06.2011, 19:02(недаступная спасылка)
  47. Белорусов ждет новое повышение цен на автомобильное топливо | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ
  48. В. Каган. Белорусская милиция заработала по будильнику. ЗАО «Коммерсантъ. Издательский дом». (15 ліпеня 2011). Праверана 16 ліпеня 2011.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.