Філіп Фрэнсіс Томас
англ.: Philip F. Thomas
23-і міністр фінансаў ЗША
12 снежня 1860 14 студзеня 1861
Папярэднік Howell Cobb[d]
Пераемнік Джон Адамс Дзікс
губернатар Мэрыленда[d]
3 студзеня 1848 6 студзеня 1851
Папярэднік Thomas Pratt[d]
Пераемнік Enoch Louis Lowe[d]

Нараджэнне 12 верасня 1810(1810-09-12)[1][2]
Смерць 2 кастрычніка 1890(1890-10-02)[1][2] (80 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Tristram Thomas[d]
Жонка Clintonia G. Wright May Thomas[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп Фрэнсіс Томас (англ.: Philip Francis Thomas, 12 верасня 1810, Істан, Мэрыленд, ЗША — 2 кастрычніка 1890, Балтымор, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі юрыст і палітык, быў губернатарам Мэрыленда, а таксама займаў пасаду міністра фінансаў у кабінеце Джэймса Б'юкенена.

Біяграфія

Філіп Фрэнсіс Томас нарадзіўся 12 верасня 1810 года ў горадзе Істан штата Мэрыленд. У 1830 годзе ён скончыў Каледж Дзікінсана (англ. Dickinson College) у Пенсільваніі. Пасля гэтага, ён працаваў юрыстам у г.Істан.

Яго палітычная кар'ера пачалася ў 1836 годзе. У 1848 годзе Філіп Фрэнсіс Томас быў абраны 28-м губернатарам Мэрыленда. Ён заставаўся на гэтай пасадзе да 1851 года.

У снежні 1860 года Філіп Фрэнсіс Томас быў прызначаны 23-м міністрам фінансаў ЗША. Адразу ж пасля гэтага яму давялося выпусціць аблігацыі, каб выплаціць працэнты па дзяржаўнаму доўгу. Напярэдадні грамадзянскай вайны банкіры паўночных штатаў не пажадалі ўкладвацца ў аблігацыі, баючыся, што грошы пойдуць на поўдзень. Зразумеўшы, што яму не ўдасца атрымаць пазыку, у студзені 1861 года Філіп Фрэнсіс Томас падаў у адстаўку.

У наступныя гады ён працягваў (з пераменным поспехам) сваю палітычную і юрыдычную дзейнасць. Філіп Фрэнсіс Томас памёр у Балтыморы 2 кастрычніка 1890 года.

Зноскі

  1. 1 2 Philip Francis Thomas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Philip Francis Thomas // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 8 студзеня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.