Філіп Мексес | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1982[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||
Рост | 187 см | |||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіп Мексес (фр.: Philippe Mexes; нар. 30 сакавіка 1982, Тулуза) — былы французскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2002—2012).
Клубная кар’ера
Філіп Мексес пачынаў гуляць у футбол у клубе «Тулуза», а ў шаснаццацігадовым узросце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асера». У асноўным складзе клуба дэбютаваў 10 лістапада 1999 года ў матчы з «Труа». У «Асеры» раскрыўся талент маладога абаронцы, ён стаў запрашацца ў зборныя Францыі розных узростаў.
«Рома»
У 2004 годзе перайшоў у італьянскую «Рому», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. Пасля першага сезону ў аснове клуба з сталіцы Італіі, Мексес апынуўся ў запасе ў пачатку сезону 2005/2006, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацый Мексес хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.
«Мілан»
У маі 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан». У сезоне 2011/2012 зрэдку з’яўляўся на полі, саступаючы месца ў аснове дуэту Алесандра Несты і Тыягу Сілвы. На наступны сезон абодва абаронцы пакінулі «Мілан», што дазволіла Мексесу замацавацца ў асноўным складзе. 21 лістапада 2012 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць бельгійскага «Андэрлехта» адзначыўся голам праз сябе з 20 метраў, які быў прызнаны адным з найпрыгажэйшых у сезоне. 20 мая 2013 года забіў свой першы гол за «Мілан» у Серыі A, які дазволіў «расанеры» заняць трэцяе месца ў лізе і кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў.
Улетку 2015 года, па заканчэнні кантракта, клуб меў намер яго не падаўжаць. У выніку, Мексесу прыйшлося пагадзіцца на больш чым двухразовае памяншэнне зарплаты, каб застацца ў «Мілане»[3]. У маі 2016 года было абвешчана аб зыходзе абаронцы з клуба.
У лістападзе 2017 года, ужо больш за год знаходзячыся без клуба, афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
Падчас гульні ў «Асеры» Мексеса запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 года), а ў жніўні 2002 года — у нацыянальную. Да 2006 года за зборную Мексес згуляў усяго ў 6 матчах і стаў пераможцам Кубка Канфедэрацый 2003 года. З 2007 года стаў часцей трапляць у каманду, у 2012 годзе ў складзе зборнай Францыі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы.
Зноскі
- ↑ Philippe Mexès // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ PHILIPPE MEXES // Argentine Soccer Database
- ↑ Мексес согласился на понижение зарплаты более чем в 2 раза
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)