![]() Філіпі Каўтынью | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Філіпі Каўтынью Карэя | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician), Маленькі Геній | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1992[1][2][…] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавалы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Філі́пі Каўты́нью Карэ́я[4] або Філіпэ Каўтынья (парт.: Philippe Coutinho Correia, [fiˈlipi kowˈtʃĩj̃u]; нар. 12 чэрвеня 1992, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Дуайль» (у арэндзе з «Астан Вілы») і нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Клубная кар’ера
Займацца футболам Філіпі пачаў у сістэме клуба «Васка да Гама». У 2008 годзе, у 16-гадовым узросце, быў набыты італьянскім «Інтэрам» за €4 мільёны[5], аднак да 18-годдзя заставаўся ў «Васка» на ўмовах арэнды.
![](../I/Philippe_Coutinho_Inter.jpg.webp)
Афіцыйны дэбют за «нерадзуры» адбыўся 27 жніўня 2010 года ў прайграным матчы Суперкубку УЕФА з іспанскім «Атлетыка», дзе Каўтынью выйшаў на замену. 8 мая 2011 года ігрок забіў першы гол за «Інтэр» у хатнім матчы супраць «Фіярэнціны».
У сезоне 2011/12 Філіпі Каўтынью быў вымушаны змагацца за месца ў асноўным складзе і ўрэшце быў аддадзены ў арэнду ў «Эспаньёл» да канца сезона. 4 лютага 2012 года Каўтынью ўпершыню выйшаў на поле ў яго складзе, а 11 сакавіка забіў два галы ў браму «Рая Вальекана».
30 студзеня 2013 года англійскі «Ліверпул» абвясціў пра падпісанне доўгатэрміновага кантракту з іграком, які атрымаў вопратку з 10 нумарам.
Першы матч за ліверпульскі клуб Філіпі правёў 11 лютага 2013 года, выйшаўшы на замену на 78 хвіліне. А менш як праз тыдзень, 17 лютага, ён забіў за «Ліверпул» першы гол[6]. Хутка здолеў стаць адным з лідараў мерсісайдцаў.
У жніўні 2017 года цікавасць да іграка стала праяўляць «Барселона», аднак «Ліверпул» адмовіўся прадаваць іграка, і сезон 2017/18 Каўтынью пачаў у англійскім клубе. У студзені 2018 года ўсё ж перайшоў у каталонскі клуб за 120 млн еўра плюс 40 млн еўра ў якасці магчымых бонусаў[7].
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў мюнхенскую «Баварыю» на сезон з правам выкупу[8]. Разам з нямецкім клубам перамог у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках сезона «Баварыя» адмовілася набываць футбаліста, і ў верасні 2020 года Каўтынью вярнуўся ў «Барселону»[9].
У студзені 2022 года быў арандаваны «Астан Вілай» да канца сезона з правам выкупу[10]. У маі 2022 года быў выкуплены бірмінгемскім клубам і падпісаў кантракт да 2026 года[11].
У верасні 2023 года на праваха арэнды далучыўся да катарскага клуба «Аль-Дуайль».
Міжнародная кар’ера
Філіпі Каўтынью дапамог юнацкай зборнай перамагчы на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 2009, забіўшы тры мячы. У наступным годзе ён дэбютаваў за дарослую зборную ў таварыскім матчы з Іранам[12].
Дасягненні
«Васка да Гама»
- Пераможца Серыі B: 2009
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2018
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2020
- Уладальнік Кубка Германіі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
Зборная Бразіліі:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2019
Крыніцы
- ↑ Philippe Coutinho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ COUTINHO phillipe correia // Argentine Soccer Database
- 1 2 https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/philippe-coutinho
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Coutinho, 4 milioni per il Pato di Moratti (італ.). La Gazzetta dello Sport (23 ліпеня 2008). Праверана 20 лістапада 2010.
- ↑ «Liverpool 5-0 Swansea» BBC Sport. 17 February 2013
- ↑ «Барселона» подписала контракт с Коутиньо и представила его на «Камп Ноу». by.tribuna.com
- ↑ «Бавария» арендовала Коутиньо на сезон с правом выкупа. by.tribuna.com
- ↑ Коутиньо вернулся в «Барсу» и начал предсезонку с командой. by.tribuna.com
- ↑ "Астон Вилла" до конца сезона арендовала Коутиньо у "Барселоны". football.by
- ↑ "Астон Вилла" выкупила у "Барселоны" контракт Коутиньо. football.by
- ↑ Iran 0 Brazil 3 (англ.)(недаступная спасылка). Goal.com (7 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 13 жніўня 2013.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпі Каўтынью
- Профіль на сайце lfchistory (англ.)