Філат Антонавіч Башкінцаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1919(1919-03-15) (105 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Філат Антонавіч Башкінцаў (15 сакавіка 1919, г. п. Благавешчанка Алтайскага краю — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай і Віцебскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат эканамічных навук (1957)[1].

Біяграфія

Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1941 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП (б) (1948), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1957). З 30 ліпеня 1942 года да 30 лістапада 1943 года сакратар Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, з 11 студзеня да 10 ліпеня 1944 г. сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ. З 1945 г. на партыйнай і навукова-педагагічнай працы[1].

Зноскі

  1. 1 2 Башкинцев Филат Антонович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.