Філандэр Чэйз Нокс
англ.: Philander C. Knox
40-ы дзяржаўны сакратар ЗША
6 сакавіка 1909 5 сакавіка 1913
Папярэднік Роберт Бэкан
Пераемнік Уільям Джэнінгс Браян
44-ы генеральны пракурор ЗША[d]
5 красавіка 1901 30 чэрвеня 1904
Папярэднік John W. Griggs[d]
Пераемнік William Henry Moody[d]
Сенатар ЗША
10 чэрвеня 1904 4 сакавіка 1905
Папярэднік Matthew Quay[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1905 4 сакавіка 1907
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1907 4 сакавіка 1909
Пераемнік George T. Oliver[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1917 4 сакавіка 1919
Папярэднік George T. Oliver[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1919 4 сакавіка 1921
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1921 12 кастрычніка 1921
Пераемнік William E. Crow[d]

Нараджэнне 6 мая 1853(1853-05-06)[1]
Смерць 12 кастрычніка 1921(1921-10-12)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Lillian Smith Knox[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філандэр Чэйз Нокс (англ.: Philander Chase Knox; 18531921) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 40-ы Дзяржаўны сакратар ЗША, 44-ы Генеральны пракурор ЗША, а таксама сенатар.

Біяграфія

Філандэр Нокс нарадзіўся ў Браўнсвіле, Пэнсільванія, адным з дзевяці дзяцей Дэвіда Нокс, банкіра, і Рэбекі Пэйдж Нокс, грамадскага дзеяча і філантропа.

У 1872 годзе скончыў Маўнт Юніён Каледж. Менавіта там ён пасябраваў з Уільямам Мак-Кінлі. У 1880 годзе Нокс ажаніўся з Лілі Сміт, дачкой Эндру Сміта з фірмы Smith, Sutton and Co.

У 1875 годзе Нокс прынялі ў калегію адвакатаў. Практыкаваў у Пітсбургу. B 1876—1877 ён быў памочнікам пракурора Заходняй акругі Пенсільваніі. У 1897 годзе стаў старшынёй Асацыяцыі адвакатаў Пенсільваніі.

З’яўляўся самым папулярным пітсбургскім адвакатам. Разам з Джэймсам Рыдам заснаваў фірму Reed Knox (цяпер Reed Smith LLP). Быў удзельнікам клуба рыбакоў South Fork Fishing and Hunting Club, якому належала дамба Саўт форк. 31 мая 1889 года яе прарвала (Джонстаўнская паводка). Некаторыя ўдзельнікі стварылі гуманітарны камітэт, які дапамагаў пацярпелым. Неўзабаве на клуб пасыпаліся пазовы, у якіх віна за паводку цалкам ускладалася на яго членаў. Нокс і Рыд выйгралі вялікую частку судовых працэсаў. Таксама ён некаторы час працаваў прэзідэнтам 5-га Нацыянальнага банка Пітсбурга, а потым Нацыянальнага гандлёвага банка Пітсбурга. Там жа атрымаў мянушку «сонны Філ», бо мог заснуць на пасяджэнні праўлення.

У 1901 года дапамог у развіцці кампаніі U.S. Steel.

5 красавіка 1901 года прэзідэнт Уільям Мак-Кінлі прызначыў Нокс Генеральным пракурорам ЗША. Працаваў і ў кабінеце Рузвельта, да 1904 года.

У 1904 годзе ўвёў паняцце «доларавая дыпламатыя».

Вядомы сваім выказваннем, прамоўленым Рузвельту: «Спадар прэзідэнт, не дазваляйце такому вялікаму дасягненню выпрабоўваць нязручнасці ад законаў» (меў на ўвазе будаўніцтва Панамскага канала).

У чэрвені 1904 г. губернатар Пенсільваніі Сэмюэль Пеніпэкер прызначыў Філандэра Нокса ў Сенат ЗША на месца памерлага Мэцью Куэя.

На Нацыянальнай рэспубліканскай канвенцыі 1908 года прапанаваў сваю кандыдатуру для вылучэння на пасаду прэзідэнта ЗША (няўдала).

У лютым 1909 года Уільям Тафт фармаваў свой будучы кабінет, месца Дзяржсакратара у якім дасталося Филандеру Нокс. Заняў ён яго толькі пасля паніжэння акладу да 8000 $.

На гэтай пасадзе Нокс рэарганізаваў працу дыпламатычных місій, выступаў прыхільнікам заахвочвання амерыканскіх інвестыцый за мяжой. Пры ім была прынята Шаснаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША.

З 1913 года і да моманту паўторнага абрання ў Сенат займаўся адвакацкай практыкай у Пітсбургу.

На Нацыянальнай рэспубліканскай канвенцыі 1920 года зноў прапанаваў сваю кандыдатуру для вылучэння на пасаду прэзідэнта ЗША (няўдала).

У красавіку 1921 удзельнічаў у распрацоўцы рэзалюцыі, якая павінна была фармальна завяршыць Першую сусветную вайну для ЗША. 21 ліпеня таго ж года прэзідэнт Уорэн Гардзінг падпісаў аб’яднаную рэзалюцыю Нокс-Портэра.

12 кастрычніка 1921 года Філандэр Чэйз Нокс памёр.

Зноскі

  1. 1 2 Philander Chase Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Find a Grave — 1996.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.