Фікрэт Аміраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov | |||||||
Асноўная інфармацыя | |||||||
Поўнае імя | азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov | ||||||
Дата нараджэння | 22 лістапада 1922[1] | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Дата смерці | 20 лютага 1984[2][3][…] (61 год) | ||||||
Месца смерці | |||||||
Месца пахавання | |||||||
Краіна | ФСССРЗ → ЗСФСР → СССР | ||||||
Бацька | Мешадзі Джаміль Аміраслан аглы Аміраў[d] | ||||||
Маці | Дурдана Амірава[d] | ||||||
Жонка | Аіда Тагі кызы Амірава[d] | ||||||
Дзеці | Джаміль Фікрэт аглы Аміраў[d] і Севіль Фікрэт кызы Амірава[d] | ||||||
Альма-матар | |||||||
Музычная дзейнасць | |||||||
Прафесіі | |||||||
Інструменты | фартэпіяна | ||||||
Жанры | опера, сімфонія, сімфанічны мугам, балет, мюзікл і раманс | ||||||
Грамадская дзейнасць | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Прэміі |
|
||||||
Узнагароды |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фі́крэт Мешадзі́ Джамі́ль аглы́ Амі́раў (азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov, 22 лістапада 1922, г. Гянджа, ССРА, Федэратыўны Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Закаўказзя — 20 лютага 1984) — азербайджанскі савецкі кампазітар , педагог. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Сацыялістычнай працы (1982).
Для твораў кампазітара характэрна актыўнае выкарыстанне азербайджанскіх народных мелодый і рытмаў, прынцыпаў мугама, імправізацыі, якія арганічна спалучаюцца з варыяцыйным і поліфанічным развіццём.
Біяграфія
Ф. М. Аміраў нарадзіўся ў сям’і музыканта і кампазітара Мешадзі Джаміля Аміраслан аглы Амірава.
Навучаўся ў Кіравабадскім музычным вучылішчы па класу тара, затым у Бакінскім музычным вучылішчы.
У 1939 годзе паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю, дзе вывучаў асновы азербайджанскай народнай музыкі ў кампазітара У. А. Гаджыбекава і кампазіцыю ў Б. І. Зейдмана.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, але быў дэмабілізаваны пасля ранення.
У 1942—1945 гадах працаваў у Кіравабадзе дырэктарам і мастацкім кіраўніком філармоніі, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча.
У 1945 годзе працягнуў навучанне ў кансерваторыі і праз тры гады закончыў яе, прадставіў у якасці дыпломнай працы оперу «Улдуз».
У 1946—1947 гадах — мастацкі кіраўнік Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. А. Магамаева, у 1956—1959 — дырэктар Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.
Быў сакратаром праўленняў Саюза кампазітараў Азербайджана (з 1956) і Саюза кампазітараў СССР (з 1975). Член-карэспандэнт АН Азербайджанскай ССР (1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 4—9-га скліканняў.
У памяць аб кампазітары яго імя прысвоена Азербайджанскаму дзяржаўнаму ансамблю песні і танца, філармоніі і парку ў г. Гянджа, вуліцам у Баку і інш., школе ў Сумгаіце. У Баку усталяваныя помнік і мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.
Творчасць
Аўтар першых нацыянальнай лірыка-псіхалагічнай оперы «Севіль» (1953) і сімфанічных мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары» (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод іншых твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі» (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); музычныя камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); сімфонія «Нізамі» (1947); сімфанічныя і аркестровыя творы, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены балет «Тысяча і адна ноч» (2014, балетмайстар-пастаноўшчык — М. Р. Аліева, дырыжор-пастаноўшчык — Э. Р. Куліеў, дырыжоры — Ю. В. Галяс і М. М. Трэццякова, мастак-пастаноўшчык — І. Асланава, мастак — Л. А. Сідзельнікава).
Зноскі
- ↑ Амиров Фикрет Мешади Джамиль оглы // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Fikret Amirov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Аміраў Фікрэт Мешады Джаміль аглы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Garibova, J. Folk Melodies and Symphonic Masterpieces. Fikrat Amirov // Azerbaijan International. — 1997. — Winter. — P. 54 — 57. (англ.)
Спасылкі
- Фікрэт Мешадзі Джаміль аглы Аміраў на сайце «Героі краіны»
- Fikret Amirov. Internet Edition compiled by Onno van Rijen // Soviet Composers. Архівавана 30 жніўня 2005. (англ.)