Фізічныя навукі — тэрмін, які зрэдку выкарыстоўваецца для пазначэння той часткі прыродазнаўчых навук, якія не вывучаюць жывую прыроду. Да іх адносіцца фізіка як навука пра агульныя ўласцівасці руху і хімія як навука пра будову рэчыва, а таксама такія навукі як астраномія і геалогія, якія вывучаюць канкрэтныя сістэмы. Да фізічных навук належыць таксама вялікая колькасць міждысцыплінарных навук: матэрыялазнаўства, геафізіка і г. д.
УДК тэрміна фізічныя навукі не выкарыстоўвае. Як і іншыя класіфікацыі навук, падзел на фізічныя навукі і навукі пра жывую прыроду даволі ўмоўны. Некаторыя раздзелы фізікі і хіміі, такія як біяфізіка і біяхімія прысвечаны вывучэнню біялагічных аб'ектаў. Фізічныя і хімічныя метады шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
Універсітэты, якія прапануюць ступені ў фізічных навуках
- Адкрыты універсітэт (Вялікабрытанія)
- Амстэрдамскі ўніверсітэт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.