Фізічнае цела або проста цела — прадмет вывучэння фізікі. Цела — гэта пэўная сутнасць, якую можна разглядаць як адзінае цэлае і характарызаваць пэўнымі фізічнымі велічынямі. Напрыклад, у класічнай механіцы цела характарызуецца масай, становішчам у прасторы, памерамі і арыентацыяй, на яго дзейнічаюць сілы, яно можа мець хуткасць або паскарэнне. У тэрмадынаміцы цела характарызуецца аб'ёмам, тэмпературай і г.д. У электрастатыцы цела характарызуюцца зарадамі і патэнцыяламі.
Слова цела часта ўжываецца разам з дадатковымі вызначальнікамі, напрыклад: механічнае цела, абсалютна цвёрдае цела, абсалютна чорнае цела і г.д..
Гл. таксама
- З’ява
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.