Старажытны горад
Фівы
25°43′14″ пн. ш. 32°36′37″ у. д.
Краіна
Фівы (Егіпет) (Зямля)
Фівы (Егіпет)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фі́вы (стар.-грэч.: Θῆβαι, стараж.-егіп. Уасет) — адзін з найбуйнейшых гарадоў, палітычны, рэлігійны і культурны цэнтр Старажытнага Егіпта.

Вядомы з ІІІ тыс. да н.э. У ХХІІ—ХХ — Х—V ст. да н.э. сталіца Егіпта, потым рэлігійны цэнтр. Каля 730 да н.э. захоплены царствам Куш, у 663 да н.э. разбураны царом Асірыі Ашурбаніпалам, у 88 да н.э. — Пталамеем IX Сатэрам. Паступова Фівы ператварыліся ў правінцыяльны горад.

З пач. ХІХ ст. н.э. вядуцца археалагічныя раскопкі, у т.л. рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэрыторыі Фіваў знаходзяцца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсходнім беразе Ніла ў Карнаку, Луксоры). На заходнім беразе захаваліся некропалі і руіны памінальных храмаў фараонаў. Каля Фіваў знаходзіцца старажытнаегіпецкі комплекс Дэйр эль-Бахры.

Літаратура

  • Фівы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 368. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Фивы, город в Египте // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Ливрага Х. А. Фивы: Пер. с исп. 3 изд. М., 2002.
  • Gauthier, Henri. 1925—1931. Dictionnaire des noms géographiques contenus dans les textes hiéroglyphiques. Vol. 3 of 7 vols. Cairo: Imprimerie de l’Institut français d’archéologie orientale du Caire. (Reprinted Osnabrück: Otto Zeller Verlag, 1975). 75, 76.
  • Polz, Daniel C. 2001. «Thebes». In The Oxford Encyclopedia of ancient Egypt, edited by Donald Bruce Redford. Vol. 3 of 3 vols. Oxford, New York, and Cairo: Oxford University Press and The American University in Cairo Press. 384—388.
  • Redford, Donald Bruce. 1992. «Thebes». In The Anchor Bible Dictionary, edited by David Noel Freedman. Vol. 6 of 6 vols. New York: Doubleday. 442—443. ISBN 0-385-42583-X (6-volume set)
  • Strudwick, Nigel C., & Strudwick, Helen, Thebes in Egypt: A Guide to the Tombs and Temples of Ancient Luxor. London: British Museum Press, 1999, ISBN 0-8014-3693-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.