Фёдар Якаўлевіч Акаліта
Дата нараджэння 27 верасня 1916(1916-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1966(1966-09-07) (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Званне Палкоўнік міліцыі
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За бездакорную службу»
Заслужаны работнік МУС

Фёдар Якаўлевіч Акаліта (27 верасня 1916, с. Харліеўка, цяпер Папільнянскі раён, Жытомірская вобласць — 7 верасня 1966) — беларускі савецкі супрацоўнік крымінальнага вышуку, палкоўнік міліцыі, оперупаўнаважаны. Начальнік Клімавіцкага раённага аддзялення МУС (з 1953); начальнік аддзела кадраў кіравання міліцыі УМУС Магілёўскай вобласці (з 1954); начальнік аддзела крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама (з 1957).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Харліеўка ва Украіне (цяпер Папільнянскі раён, Жытомірская вобласць) ў сялянскай сям’і . Пакінуў родны дом, калі яму не было яшчэ і 16-ці гадоў. Пачаў працоўную дзейнасць слесарам на заводзе імя Арджанікідзэ, потым працаваў машыністам электравоза шахты імя Румянцава ў Данбасе. У 1934 годзе скончыў Янакіеўскі рабфак, працаваў слесарам у газасілавым цэху Янакіеўскага металургічнага завода[1].

У 1937 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, праходзіў службу ў 19-м кавалерыйскім палку войскаў НКУС. Са снежня 1937 па красавік 1939 гг. курсант палкавой школы 123-га артылерыйскага палка. З красавіка 1939 па студзень 1940 — камандзір узвода 19-га кавалерыйскага палка войскаў НКУС[1].

У 19401941 гг. вучыўся ў Ташкенцкай міжкраявой школе НКДБ, затым быў оперупаўнаважаным асобым аддзела асобнага батальёна. З кастрычніка 1945 года — старэйшым оперупаўнаважаным аддзела контрразведкі «Смерш» 8-й гвардзейскай танкавай арміі[1].

У ліпені 1946 года Фёдар Якаўлевіч для праходжання далейшай службы быў пераведзены на працу ў тэрытарыяльныя органы МУС і прызначаны начальнікам Крычаўскага райаддзялення МУС Магілёўскай вобласці[1].

За перыяд працы паказаў сябе са станоўчага боку. Акаліта прыклаў шмат высілкаў, каб наладзіць працу. Па паказчыках працы па барацьбе з крымінальнай злачыннасцю раён стаў перадавым у вобласці. Пад кіраўніцтвам Акаліты была праведзена вялікая праца ў справе арганізацыі груп аховы грамадскага парадку на сяле. Такія групы былі створаны ў кожным населеным пункце раёна і затрымалі вялікую колькасць злачынцаў. Акаліта асабіста ліквідаваў дзве злачынныя групы[1].

У 1948 годзе капітана Акаліту ў парадку прасоўвання па службе прызначылі начальнікам Горацкага райаддзялення МУС Магілёўскай вобласці. У 1949 годзе ў параўнанні з мінулым годам крымінальная злачыннасць у раёне рэзка знізілася, раскрывальнасць злачынстваў складала 80 %[1].

Пасля скасавання райапаратаў МУС у 1950 годзе Фёдара Акаліту прызначылі начальнікам Асобай інспекцыі УМУС Магілёўскай вобласці. У той жа час ён скончыў завочнае аддзяленне Мінскай афіцэрскай школы МУС СССР, праз год — курсы перападрыхтоўкі кіруючага складу органаў МУС пры Вышэйшай школе МУС СССР[1].

У жніўні 1953 года Бюро Магілёўскага абласнога камітэта КПБ зацвердзіла маёра Акаліту на пасаду начальніка Клімавіцкага райаддзялення МУС. У красавіку 1954 года яго прызначылі начальнікам аддзела кадраў Упраўлення міліцыі УМУС Магілёўскай вобласці. Праз чатыры месяцы яго прызначылі на пасаду намесніка начальніка Упраўлення міліцыі УМУС Магілёўскай вобласці[1].

Са студзеня 1957 года ў сувязі са скасаваннем пасады ўзначаліў аддзел крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама. З прыходам новага начальніка павялічылася раскрывальнасць злачынстваў. Пры непасрэдным удзеле начальніка аддзела крымінальнага вышуку ў 1964 годзе раскрыты буйны крадзеж матэрыяльных каштоўнасцей на суму 13,5 тысяч рублёў са Шклоўскага ўнівермага, выяўлена і арыштавана група небяспечных злачынцаў-рэцыдывістаў, якія здзейснілі чатыры крадзяжы з крам. Таксама пры яго асабістым удзеле ў 1964—1965 гг. было раскрыта 15 крымінальных злачынстваў[1].

У 1966 годзе на тэрыторыі шэрагу раёнаў вобласці з сярэдзіны лета здзяйсняліся пранікненні ў паштовыя аддзяленні. Банда злачынцаў узломвала завалы ў сховішчах і шафах, выкрадала зброю, грошы, аблігацыі і іншыя каштоўнасці. Для іх затрымання было задзейнічана шмат супрацоўнікаў міліцыі. У тых паштовых аддзяленнях, што яшчэ не падвергліся абрабаванню, арганізоўваліся засады. Аператыўную групу па раскрыцці гэтага злачынства ўзначаліў Фёдар Акаліта[1].

Памёр 7 верасня 1966 года пры выкананні службовых абавязкаў[1]. Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве, побач пахаваны жонка Галіна і дачка Вера.

Сям’я

У 1946 годзе прыехаў у адпачынак дадому, дзе пазнаёміўся з 18-гадовай Галінай. Хутка яны ажаніліся, у пары нарадзілася дачка Валянціна, а праз два гады — Вера[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» першай ступені, нагрудным знакам «Заслужаны работнік МУС»[1].

Памяць

У 1995 годзе УУС Магілёўскага аблвыканкама быў заснаваны пераходны Ганаровы прыз імя Фёдара Якаўлевіча Акаліты. Спачатку яго ўручалі службе міліцыі, якая па выніках паўгоддзя-года апярэджвала ўсіх у раскрыцці злачынстваў, але праз тры гады было прынята рашэнне ўзнагароджваць ім пэўных супрацоўнікаў[1].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.