Фёдар Фёдаравіч Турук
Род дзейнасці палітык, гісторык
Дата нараджэння 20 лютага 1889(1889-02-20) ці 8 лютага 1889(1889-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1960(1960-07-20) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Фёдар Фёдаравіч Турук (8 лютага 1889, в. Балотца Навагрудскага павета Мінскай губерні — 20 ліпеня 1960, Масква) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Петраградскі гісторыка-філалагічны інстытут і Петраградскі археалагічны інстытут (1915), працаваў выкладчыкам гімназій у Мінску і Маскве. З сакавіка 1918 загадчык аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята, адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўніверсітэта і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве (1918). З 1919 загадчык беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцяў Наркамата асветы РСФСР. Садзейнічаў выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы на рускай мове «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (1919). Удзельнічаў у арганізацыі БДУ, з 1921 — прафесар БДУ. З 1923 выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду ў Маскве. У 1923—1955 — прафесар розных ВНУ Масквы.

Аўтар прац па гісторыі Беларусі. У кнізе «Беларускі рух» (1921) гісторыю Беларусі разглядаў з аб’ектывісцкіх пазіцый. Аўтар прадмовы і складальнік «Курса беларусазнаўства» (1918—1920).

Зноскі

    Літаратура

    • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. Мн.: БЕЛТА, 2002.  714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.