Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Мікалай Багуслаў Зяновіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 1554 | ||||||
Смерць | не раней за 15 ліпеня 1615 | ||||||
Род | Друцкія-Горскія | ||||||
Бацька | Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі[1] | ||||||
Маці | Таміла Багданаўна Заслаўская[d][1] | ||||||
Жонка | Марына з Вішнявецкіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Рыгор Юрый Друцкі-Горскі[3], Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d][3], Альжбета з Друцкіх-Горскіх[d][3] і Еўдаксія Крысціна з Друцкіх-Горскіх[d][3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[4] і кальвінізм[4] |
Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі (1550-я — 1-я палова 1615) — вялікалітоўскі арыстакрат. Староста цэльскі (1589—1615).
Вялікай кар’еры не зрабіў, быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Менскага ваяводства ў 1586, 1594, 1597, 1600, 1604 гадах, ад Віцебскага — у 1591 годзе, у тым ліку трыбунальскім маршалкам менскай кадэнцыі — у 1586, 1591, 1597 гадах, навагародскай — у 1604 годзе.
Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1583). У 1589 годзе атрымаў на ленным праве невялікае Цэльскае староства (частку колішняй Свіслацкай воласці), якое складалася толькі з вёскі Цэль.
Кальвініст. У 1594 годзе ажаніўся з Марынай Вішнявецкай, дачкой кіеўскага кашталяна князя Міхаіла Аляксандравіча Вішнявецкага і Гальшкі Юр’еўны Зяновіч, таксама кальвіністаў.
У 1595 годзе браў удзел у кальвінісцкім сінодзе ў Вільні[5].
Быў незаможны, асноўны маёнтак, пасля падзелу спадчыны з братамі ў 1597 годзе — Лошыца Гарнастаеўская з вёскамі Трасцянец, Сініла, Тыгорак. За жонкай атрымаў як пасаг Багушэвічы, а 26 снежня 1594 года сужэнцы набылі ў Марыніных братоў Міхаіла і Юрыя Вішнявецкіх маёнтак Дзяксняны.
У шлюбе з Марынай Вішнявецкай меў сына Рыгора і трох дачок — Соф’ю, Альжбету і Еўдаксію. У свой час Юзаф Вольф называў яшчэ сына Фёдара, але пазней звесткі пра яго не пацвердзіліся.
- Рыгор, у каталіцтве Юрый (1595/1598 — лета 1659), староста аршанскі, ваявода мсціслаўскі
- Альжбета (? — пасля 1635), у шлюбе за Адамам Трызнам.
- Еўдаксія, у каталіцтве Крысціна (? — да студзеня 1647), у першым шлюбе за Янам Ісайкоўскім, у другім (з 1632) за Мацеем Вадарадскім.
- Соф’я (? — 19 ліпеня 1657), у першым шлюбе (з 1624—1625) за Балтазарам Стравінскім, у другім (з 1633) за Крыштафам Хадкевічам, віленскім ваяводам (1642—1652)
Зноскі
- 1 2 Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 90. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 92, 97. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- 1 2 3 4 Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 97. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- 1 2 Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 94. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Wolff J. Kniaziowie… s. 145.
Літаратура
- Рыбчонак С. Кар’ера мсціслаўскага ваяводы князя Грыгорыя Юрыя Друцкага Горскага // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура : зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян. — Мінск : Бел. навука, 2017. — С. 450—464. — С. 451.
- Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2016. — 400 с.: ил.