Фёдар Кузьміч Курапаценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1903 ці 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1993[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, глебазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | землеўпарадкаванне |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Фёдар Кузьміч Курапаценка (2 сакавіка 1903, вёска Малыя Бялевічы, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 1993) — беларускі вучоны ў галіне землеўпарадкавання, Заслужаны работнік вышэйшай школы (1973). Прафесар (1961).
Біяграфія
Скончыў БСГА (1931). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1932—1937 гадах інжынер-землеўпарадчык Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З 1939 годзе ў БСГА, загадчык кафедры землеўпарадкавальнага праектавання (1949—1971), прафесар гэтай кафедры (з 1971). Аўтар навуковых прац па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1961, 1966) і іншымі ордэнамі, медалём «За працоўную доблесць» (1953) і інш.
Асноўныя публікацыі
- Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. — Горки, 1957.
- Проблемы современного землеустройства. — Мн., 1977 (у сааўт.).
Зноскі
Літаратура
- Курапаценка Фёдар Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 42
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.