Фёдар Аляксеевіч Астахаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1892[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 9 кастрычніка 1966[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | маршал роду войск |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Фёдар Аляксеевіч Астахаў (27 студзеня (8 лютага) 1892, вёска Лядоўскія Выселкі, Кашырскі павет, Тульская губерня, цяпер Кашырскі раён, Маскоўскай вобласці — 9 кастрычніка 1966, Масква, РСФСР) — савецкі военачальнік, маршал авіяцыі (1944).
Біяграфія
Нарадзіўся 27 студзеня (8 лютага) 1892 года ў в. Лядоўскія Выселкі Тульскай губерні ў сям’і селяніна. Скончыў рэальнае вучылішча ў Кашыры ў 1910 годзе. З 1910 года працаваў на прадпрыемствах Масквы: чарнарабочы, слесар, гідратэхнік па свідраванні артэзіянскіх студняў, электраманцёр. У 1913 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію, служыў радавым у паветраплавальнай роце. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Скончыў 3-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў у 1915 годзе, Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу ў 1916 годзе. Астахаў быў пакінуты ў гэтай жа школе інструктарам і служыў у ёй да 1918 года, застаючыся ў першым афіцэрскім воінскім званні прапаршчыка.
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Скончыў Ваенна-акадэмічныя курсы вышэйшага камсаставу РСЧА ў 1923 годзе.
Воінскія званні
- Камдыў (23.11.1935)
- Камкор (20.02.1938)
- Генерал-лейтэнант авіяцыі (04.06.1940)
- Генерал-палкоўнік авіяцыі (30.04.1943)
- Маршал авіяцыі (19.08.1944)