Фёдар Іванавіч Лідваль | |
---|---|
шведск.: Fredrik Lidvall | |
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | 20 мая (1 чэрвеня) 1870[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1945[2][3] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барон Фёдар Іванавіч Лідваль (Юхан Фрэдрык Лідваль, швед. Johan Fredrik Lidvall; 20 траўня (1 чэрвеня) 1870 — 14 сакавіка 1945) — руска-шведскі архітэктар шведскага падданства і паходжання, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Самы плённы перыяд творчасці Лідваля звязаны з Санкт-Пецярбургам. З 1899 года ён быў членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў. У 1907 годзе спецыяльная камісія па прысуджэнні прэмій за лепшыя фасады прысудзіла Лідвалю сярэбраны медаль за фасад дома Н. А. Мельцэра (вугал Вялікай Канюшаннай вуліцы і Валынскага завулка) і Ганаровы дыплом за фасад прыбытковага дома А. Ф. Цімермана (вугал Каменнаастроўскага праспекта і Валагодскай вуліцы). З 1909 года Ф. І. Лідваль — акадэмік архітэктуры, член Імператарскай Акадэміі мастацтваў. У Санкт-Пецярбургу па яго праектах пабудавана больш за 30 будынкаў і збудаванняў.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
- ↑ Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ Fyodorov S. G., Kirikov B. M. Fyodor Lidval’ // Lidval’, Fyodor // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T050928
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1