Фёдар Іванавіч Бабіч | |
---|---|
Род | Друцкія |
Бацька | Іван Баба |
Дзеці | Фёдар Фёдаравіч Канопля, Сямён Фёдаравіч Друцкі-Сакалінскі і Іван Бабіч |
Фёдар Іванавіч Бабіч (? — ?) — князь, землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Івана Сямёнавіча Бабы.
Выслужыў у вялікага князя Казіміра маёнткі Драчалукі і Вярхоўе ў Віцебскім павеце.
Сям’я
Меў сыноў Сямёна, Фёдара Каноплю, Васіля Шчарбатага і Івана, якія ў 1466 падаравалі сяло Рыдамль Друцкага княства Чарэйскаму манастыру. Ад Сямёна пайшоў род князёў Друцкіх-Саколінскіх, ад Фёдара — Друцкіх-Канопляў, ад Івана — Друцкіх-Азярэцкіх.
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 600. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.