Фылыпіўка | |
---|---|
Филипівка | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Лычакіўскі раён |
Першае згадванне | ХІХ ст. |
Год уключэння ў межы горада | 1930-я гг. |
Паштовыя індэксы | 79017 |
Фылыпіўка[1] (укр.: Фили́півка) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая абмежаваная вуліцамі Азоўскай, Панчышына, Алеся, Аральскай, Братуня.
У XIX ст. у гэтай мясцовасці функцыянавала цаглярня "Фылыпіўка" Філіпа Маркуса.
Тут пераважаюць дамы перыяду ранняга польскага канструктывізму, пабудаваныя ў міжваенны перыяд. Часта трапляецца забудова савецкага перыяду.
Забудова ў большасці выпадкаў адна- і двухпавярховая сядзібнага тыпу.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.