Футшто́к — рэйка з нанесенымі на яе дзяленнямі, прызначаная для вымярэння ўзроўню вады.
Усталёўваецца на вадамерных пастах. Асноўныя марскія футштокі прызначаны таксама для вызначэння сярэдняга ўзроўню мора і ўстанаўлення пачатковага ўзроўню адліку абсалютных вышынь і глыбінь.
У Расіі, Беларусі і большасці іншых краін былога СССР абсалютныя вышыні пунктаў зямной паверхні адлічваюць ад сярэднешматгадовага ўзроўню Балтыйскага мора, вызначанага ад нуля Кранштацкага футштока.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 509. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- Кронштадтский футштокАрхівавана 18 чэрвеня 2013. (руск.)
- Футшток (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.