Фунт вострава Святой Алены Saint Helena pound | |
---|---|
Код ISO 4217 | SHP |
Краіна | Востраў Святой Алены |
Абменны курс | |
1 £ | = 1 SHP |
Фунт Святой Алены (код ISO 4217: SHP) — афіцыйная валюта Астравоў Святой Алены. Фунт дзеліцца на 100 пенсаў. Як заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі Святая Алена эмітуе сваю валюту ў жорсткай прывязцы да брытанскага фунта, па курсе 1:1.
Першапачаткова на астравах ужывалася брытанская валюта, якая дзялілася на 20 шылінгаў, а яны, у сваю чаргу, дзяліліся на 12 пенсаў. Да лютага 1961 года паралельна, на астравах, абарачаўся і паўднёваафрыканскі фунт.
З 1976 года Святая Алена ўвяла ўласную валюту. У наш час ужываюцца манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 пенсаў, 1 і 2 фунты і банкноты вартасцю 5, 10 і 20 фунтаў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.