Фумбан
Краіна
Каардынаты
5°43′00″ пн. ш. 10°55′00″ у. д.
Плошча
  • 418 км²
Вышыня цэнтра
1 179 м
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Фумбан на карце Камеруна
Фумбан (Камерун)
Фумбан
Фумбан (Камерун)
Фумбан

Фумбан (фр.: Foumban) — горад у дэпартаменце Нун Заходняга рэгіёна Камеруна. Размешчаны за 225 км на паўночны захад ад Яўндэ.

Гісторыя

Горад быў сталіцай султаната Бамум; палац султана, размешчаны ў горадзе, датаваны XVIII стагоддзем. Самы вядомы з султанаў Бамума — Ібрагім Нджоя — пабудаваў у Фумбане некалькі школ, пры каралю ў Камеруне стала выкарыстоўвацца піктаграфічнае пісьмо, ён спрыяў мастацтвам. У Палацы султана цяпер размяшчаецца музей мастацтва Бамума, у якім прадстаўлены ўзоры разьбы па дрэве, рэалістычныя маскі з чырвонай медзі, вырабы з керамікі і калекцыя зброі з бамбука і рафіі.

Эканоміка

На рынку ў Фумбане прадаюцца рамесныя вырабы. Горад з’яўляецца галоўным рамесным цэнтрам Паўночна-Заходняга Камеруна[1]. Фумбан з’яўляюцца цэнтрам збору кавы, какавы і тытуню, якія адпраўляюцца на экспарт з Дуалы. Тут размешчаны завод па перапрацоўцы кавы, за некалькіх кіламетрах на захад — шакаладная фабрыка. Маюцца аэрадром, бальніца і мытны пункт.

Зноскі

  1. «Foumban.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2012.

Літаратура

  • «Foumban.» Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclopædia Britannica, 2012.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.