Фрэнк Шу | |
---|---|
англ.: Frank Shu | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1943[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 красавіка 2023[3] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Chia-Chiao Lin[d][4] |
Вядомыя вучні | Jack J. Lissauer[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Фрэнк Шу (нар. 2 чэрвеня 1943) — амерыканскі астрафізік кітайскага паходжання.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Кітаі, сын кітайска-тайваньскага матэматыка Сюй Сяньсю. Адукацыю атрымаў у ЗША, у 1963 годзе — ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1968 годзе — Ph.D па астраноміі ў Гарвардскім універсітэце.
Узначальваў дэпартамент астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з 1984 па 1988 гады, пасля працаваў ва ўніверсітэце Стоўні-Брук. З 2002 па 2006 гады быў прэзідэнтам Нацыянальнага ўніверсітэта Цінхуа (Тайвань). З 2006 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. З’яўляецца ганаровым прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
З 1994 па 1996 гады быў прэзідэнтам Амерыканскага астранамічнага таварыства.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1992), член Амерыканскага філасофскага таварыства (2003), акадэмік Academia Sinica (Тайвань).
Асноўныя працы прысвечаны паходжанню метэарытаў, нараджэнню і ранняй эвалюцыі зорак і структуры спіральных галактык.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ 天文學巨擘、中研院士徐遐生逝世 享壽79歲
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.