Фрэнк Макфарлейн Бёрнет | |
---|---|
англ.: Frank Macfarlane Burnet | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 верасня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1985[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, вірусолаг, урач, хімік, даследчык |
Навуковая сфера | імуналогія і вірусалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны і доктар філасофіі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | John Ledingham[d] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1952) ![]() Каралеўскі медаль[d] (1947) ![]() Emil-von-Behring-Prize[d] (1952) Australian of the Year[d] (1960) James Cook Medal[d] (1954) Mueller Medal[d] (1962) ![]() Крунаўская лекцыя[d] (1950) член Лонданскага каралеўскага таварыства (1942) |
![]() |
Сэр Фрэнк Макфарлейн Бёрнет (англ.: Sir Frank Macfarlane Burnet; 3 верасня 1899, Траралгон, штат Вікторыя — 31 жніўня 1985) — аўстралійскі вірусолаг.
Скончыў Мельбурнскі ўніверсітэт (1923), прафесар гэтага ўніверсітэта. Дырэктар Інстытута медыцынскіх даследаванняў Уолтэра і Элізы Хол (1944—1965).
У 1947 годзе, за значны ўклад у навуку, навуковец быў узнагароджаны Каралеўскім медалём Лонданскага каралеўскага таварыства.
З 1965 па 1969 год быў прэзідэнтам Акадэміі навук Аўстраліі.
Асноўныя даследаванні прысвечаны экалогіі вірусаў, узаемаадносінам вірусаў і іх «гаспадароў», механізму размнажэння вірусаў, іх зменлівасці. Упершыню вывучыў узбуджальніка ліхаманкі Ку, якому прысвоена яго імя (Rickettsia burnetii). Вірусныя хваробы чалавека Бёрнет разглядаў з эвалюцыйнага і экалагічнага пунктаў гледжання.
Найбольш вядомы сваімі працамі ў галіне імуналогіі. З’яўляецца аўтарам кланальна-селектыўнай тэорыі імунітэту і першаадкрывальнікам з’явы імунаталерантнасці; за апошняе адкрыццё атрымаў Нобелеўскую прэмію.
Зноскі
- 1 2 Sir Macfarlane Burnet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Frank MacFarlane Burnet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Encyclopædia Britannica
- 1 2 NNDB — 2002.