Фрэнк Фрэдэрык Борман | |
---|---|
англ.: Frank Frederick Borman II | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1928 (96 гадоў) |
Месца нараджэння: | Гэры, штат Індыяна |
Дата смерці: | 7 лістапада 2023[1] (95 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэнк Фрэдэрык Борман (англ.: Frank Frederick Borman II; нар. 14 сакавіка 1928, Гэры, штат Індыяна) — астранаўт НАСА у адстаўцы, інжынер. У якасці камандзіра экіпажа «Апалона-8», здзейсніў першы пілатуемы аблёт Месяца, стаў адным з 24 чалавек, якія даляцелі да спадарожніка Зямлі.
Прафесійная дзейнасць
У 1957 годзе, застаючыся на ваеннай службе, Борман стаў дацэнтам тэрмадынамікі і механікі вадкасці ў Ваеннай акадэміі ЗША.
З пачатку 1969 па чэрвень 1986 працаваў у авіякампаніі Eastern Airlines. Пачынаў з пасады кансультанта, але ўжо ў снежні 1970 прызначаны віцэ-прэзідэнтам аператыўнай групы. З ліпеня 1974 абраны ў савет дырэктараў як выканаўчы віцэ-прэзідэнт (генеральны менеджар вытворчасці). З траўня 1975 — прэзідэнт і галоўны аперацыйны дырэктар. Са снежня 1975 — галоўны выканаўчы дырэктар. Са снежня 1976 — старшыня савета дырэктараў.
У 1986 годзе стаў віцэ-старшынёй і дырэктарам Texas Air Corp. ў Х'юстане. У 1988 годзе прызначаны кансультантам па маркетынгу кампаніі Aerospatiale General Aviation у Тэхасе і галоўным выканаўчым дырэктарам карпарацыі Patlex Corp. у Каліфорніі.
Агульны налёт да моманту залічэння ў атрад астранаўтаў складаў каля 6000 гадзін.