Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Frederick T. Frelinghuysen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Блейн | ||||||
Пераемнік | Томас Фрэнсіс Баярд | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | William Wright[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | John P. Stockton[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Alexander G. Cattell[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | John R. McPherson[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 жніўня 1817[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 мая 1885[1][2] (67 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Фрэдэрык Фрэлінгуйсен[d] або Theodore Frelinghuysen[d] | ||||||
Жонка | Matilda Elizabeth Frelinghuysen[d] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык Фрэлінгуйсен[d], Джордж Грызвальд Фрэлінгуйсен[d], Тэадор Фрэлінгуйсен[d] і Sarah Helen Davis[d][5] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, дыпламат | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Тэадор Фрэлінгуйсен (англ.: Frederick Theodore Frelinghuysen) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, сенатар, 29-ы Дзяржсакратар ЗША.
Фрэлінгуйсен нарадзіўся ў Мілстоўне, штат Нью-Джэрсі, у сям’і Фрэдэрыка Фрэлінгуйсена-старэйшага (1788—1820) і Мэры Думонт. Пасля смерці бацькі яго выхоўваў дзядзька, Тэадор Фрэлінгуйсен (1787—1862).
Яго дзед, Фрэдэрык Фрелінгуйсен (1753—1804), быў адвакатам, прымаў удзел у распрацоўцы Канстытуцыі Нью-Джэрсі, прымаў удзел у Вайне за незалежнасць ЗША (1778—1779 і 1782—1783). З 1793 па 1796 прадстаўляў свой штат у Сенаце ЗША.
Яго дзядзька, Тэадор Фрелінгуйсен (1787—1862), быў Генеральным пракурорам Нью-Джэрсі ў 1817—1829 гадах, а ў 1829—1835 прадстаўляў свой штат Сенаце ЗША. На прэзідэнцкіх выбарах 1844 года быў вылучаны кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША ад партыі вігаў. У 1839—1850 быў канцлерам Нью-Ёркскага ўніверсітэта, пасля чаго быў абраны на пасаду прэзідэнта Ратгерскага каледжа, якую займаў да сваёй смерці.
Сам Фрэдэрык Фрелінгуйсен ў 1836 годзе скончыў Ратгерскі каледж. У 1839 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў. Працаваў юрыстам у такіх кампаніях, як Central Railroad of New Jersey, Morris Canal and Banking Company, і многіх іншых.
Ажаніўся з Мацільдай Элізабет Грызвальд, якая нарадзіла ад яго чацвёра дзяцей: Фрэдэрыка, Джорджа Грызвальда (1851—1936), Тэадора (? −1931), і Мацільду Грызвальд, якая выйшла замуж за Генры Уінтрапа Грэя.
Сенатар ЗША, сакратар кабінета міністраў Прэзідэнта. Быў абраны сенатарам ад штата Нью-Джэрсі ў Сенат Злучаных Штатаў, і займаў гэты пост з 1867 па 1869, а затым з 1871 па 1877 год. Яго знаходжанне ў Сенаце адзначана яго галасаваннем за імпічмент прэзідэнта Эндру Джонсану. Быў прызначаны дзяржаўным сакратаром у Адміністрацыі Прэзідэнта Чэстэра Артура і займаў гэты пост з 1881 да 1885 года.
Зноскі
- 1 2 Frederick Theodore Frelinghuysen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Frederick Theodore Frelinghuysen // GeneaStar
- ↑ https://archive.org/details/nelsonsbiographi02nels/page/269/mode/1up
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ geni.com — 2006.