Фрыц Альберт Ліпман | |
---|---|
англ.: Fritz Albert Lipmann | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 ліпеня 1986[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Фрыц Альберт Ліпман (англ.: Fritz Albert Lipmann, 12 чэрвеня 1899 — 24 ліпеня 1986) — нямецка-амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1953 годзе сумесна з Хансам Крэбсам за адкрыццё каферменту А.
Ліпман нарадзіўся ў Кёнігсбергу ў яўрэйскай сям’і. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Кенігсберга, Берліна і Мюнхена. Атрымаўшы навуковую ступень у Берліне ў 1924 годзе ён вярнуўся ў Кёнігсберг каб вывучаць хімію ў прафесара Ганса Меервейна. У 1926 годзе ён далучыўся да Ота Меерхофа ў Інстытуце імя Кайзера Вільгельма ў Берліне, каб атрымаць ступень доктара філасофіі. Затым ён пайшоў за Меерхофам ў Гайдэльберг у Інстытут Медыцынскіх Даследаванняў імя Кайзера Вільгельма.
З 1939 года жыў і працаваў у ЗША. У 1941 годзе паказаў, што асноўным пераносчыкам энергіі ў клетцы з’яўляецца АТФ. З 1949 па 1957 год ён быў прафесарам біяхіміі ў Медыцынскай Школе Гарвардскага ўніверсітэта. З 1957 года ён выкладаў і вёў даследаванні ў Ракфелераўскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1966 годзе ўзнагароджаны «Нацыянальным медалём за навуковыя дасягненні».
Зноскі
- 1 2 Fritz Albert Lipmann // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 Fritz Albert Lipmann // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.