Фрызскія астравы | |
---|---|
Размяшчэнне | |
53°57′00″ пн. ш. 8°30′00″ у. д. | |
Акваторыя | Паўночнае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фры́зскія астравы (Фрысла́ндскія, Ва́тавыя астравы) (нідэрл.: Waddeneilanden, ням.: Friesischen Inseln) — архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы ў Паўночным моры.
Астравы пралягаюць ланцужком уздоўж узбярэжжа трох краін з захаду на ўсход на працягу больш за 250 кіламетраў, адгароджваючы ад Паўночнага так званае Ватавае мора. Астравы ўключаны ў склад тэрыторыі Нідэрландаў, Германіі і Даніі.
Астравы маюць дзюннае паходжанне. Знаходзяцца ў прыліўна-адліўнай зоне Паўночнага мора.
Архіпелаг атрымаў сваю назву ад Фрызіі, уздоўж тэрыторыі якой ён размешчаны. Фрызія з'яўлялася месцам жыхарства фрызскага народа.
У зоне астравоў размяшчаюцца вусці многіх паўнаводныя рэк Еўропы: Эльба, Эмс, Везер. Уздоўж астравоў праходзяць важныя транспартныя марскія шляхі.
Астравы падзяляюцца на:
- Заходне-Фрызскія астравы
- Тэксел
- Вліланд
- Тэрсхелінг
- Амеланд
- Схірманіког
- Ратумерплат
- Ратумерог
- Усходне-Фрызскія астравы
- Боркум
- Юіст
- Нордэрней
- Бальтрум
- Лангеог
- Шпікерог
- Вангерогэ
- Паўночна-Фрызскія астравы
- Пельворм
- Нордштранд
- Халіген
- Амрум
- Фёр
- Зільт
- Ромё
- Манё
- Фанё
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).