Фрыдрых III (ням.: Friedrich III.; 31 сакавіка 1347, Вена10 снежня 1362, Вена) — герцаг Аўстрыі ў 13581362 гг. з дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія

Фрыдрых III быў другім сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Яганы Пфірт. Пасля смерці бацькі ў 1358 г. кіраўніком Аўстрыі стаў старэйшы брат Фрыдрыха Рудольф IV, а адзінаццацігадовы Фрыдрых быў абвешчаны герцагам Карынтыі і суправіцелем Рудольфа. Рэальнай улады Фрыдрых III не меў, цалкам падпарадкоўваючыся свайму старэйшаму брату. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў ён нечакана сканаў у Вене і быў пахаваны ў саборы Святога Стэфана там жа.

Фрыдрых III не быў жанаты і дзяцей не меў.

Зноскі

    Спасылкі


     Папярэднік 
    Альбрэхт II
      герцаг Аўстрыі і Карынтыі 
    13581362
    Суправіцель:
    Рудольф IV
    Пераемнік
    Рудольф IV
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.