Фрыдрых III Мудры
ням.: Friedrich der Weise
9-ы курфюрст Саксоніі[d]
26 жніўня 1486 5 мая 1525
Папярэднік Эрнст Саксонскі[d]
Пераемнік John, Elector of Saxony[d]

Нараджэнне 17 студзеня 1463[1][2]
Смерць 5 мая 1525[1][2] (62 гады)
Месца пахавання
  • Царква Усіх Святых
Род Эрнесцінская лінія Ветынаў[d]
Бацька Эрнст Саксонскі[d][3]
Маці Лізавета Баварская[3]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Дзейнасць кіраўнік
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фры́дрых III Му́дры (ням.: Friedrich der Weise; 17 студзеня 1463, палац Хартэнфельс у Торгау — 5 мая 1525, Лохау) — курфюрст Саксонскі з 26 жніўня 1486 года.

Сын курфюрста Эрнста, спадчыннікам якога і стаў у 1486 годзе пасля яго смерці. Астатнімі ўладаннямі кіраваў разам са сваім братам Іаганам Цвёрдым.

Дзякуючы добраму выхаванню, рупліваму чытанню і зносінам з вучонымі, адрозніваўся рэдкімі ведамі твораў старажытных пісьменнікаў. Карыстаўся вялікай павагай імператара Максіміліяна I і ва ўсіх імперскіх князёў. У імперскіх справах ён прыняў бок той партыі, якая на чале з курфюрстам Бертольдам Майнцкім патрабавала рэформы дзяржаўных устаноў, і старшынстваваў у заснаванай у 1500 годзе па прапанове гэтай партыі імперскай управе (ням.: Reichsregiment).

У 1502 годзе ён заснаваў Вітэнбергскі ўніверсітэт, аб развіцці якога шмат клапаціўся. З гэтага ўніверсітэта, у якім адзін час прафесарамі былі Лютэр і Меланхтан, разлілася потым па ўсёй Германіі хваля Рэфармацыі.

Фрыдрых стаў магутным абаронцам Лютэра і пасля яго асуджэння на Вормскім сойме даў яму прытулак у Вартбургу.

У 1519 годзе пасля смерці імператара Максіміліяна курфюрсты прапанавалі Фрыдрыху імператарскую карону, але, адчуваючы сябе недастаткова моцным для гэтага, ён адхіліў іх выбар і спрыяў абранню ўнука Максіміліяна, Карла Іспанскага, які адплаціў яму потым няўдзячнасцю.

Не прызнаючы сябе адкрыта прыхільнікам вучэння Лютэра, Фрыдрых бесперашкодна дапушчаў яго распаўсюджванне ў сваёй краіне.

Памёр Фрыдрых у разгар Сялянскай вайны.

Ён не быў жанаты, яго спадчыннікам быў брат, Іаган Цвёрды. Яго статуя ўваходзіць у склад помніка Лютэру, узведзенага ў Вормсе.

Зноскі

  1. 1 2 Schäfer J. Friedrich der Weise // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  2. 1 2 Frederic III de Saxònia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

  • Tutzschmann «Friedrich der Weise» (Грыма, 1848).
  • G. Spalatin, «Friedrichs des Weisen Leben und Zeitgeschichte» (выд. Нейдэкерам і Прэлерам, Ена, 1851).
  • Kolde, «Friedrich der Weise und die Anfänge der Reformation» (Эрланген, 1881).

Спасылкі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.