Фрыг | |
---|---|
Frigg | |
![]() Фрыг прадзе аблокі | |
Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння. | |
Міфалогія | Германа-скандынаўская міфалогія |
Пол | жанчына |
Бацька | Нат |
Маці | Ф'ёргюн |
Муж | Одзін |
Дзеці | Бальдр, Хёд, Хермод |
Атрыбуты | Калаўрот, пояс з ключамі |
![]() |
Фрыг (стар.-сканд.: Frigg) — у германа-скандынаўскай міфалогіі жонка Одзіна, вярхоўная багіня.[1] Заступніца кахання, шлюбу, хатняга ачага, дзіцянараджэння, блізкая да славянскай Лады[2]. Яна з'яўляецца прадракальніцай, якой вядомы лёс любога чалавека, але якая не дзеліцца гэтымі ведамі ні з кім.[3]
Маці Фрыг лічыцца Ф’ёргюн (меркавана багіня зямлі), а бацькам — Нат з роду веліканаў.
Сыны Фрыг і Одзіна: Бальдр, Хёд, Хермод.
Фрыг жыве ў Фенсаліры (балотны палац, часам перакладаецца як водны ці акіянічны). Яе памочнікі — сястра і служанка Фула, пасланка Гна і Глін — абаронца людзей. Дакладна не вядома, з'яўляюцца яны самастойнымі асобамі або ўвасабленнямі Фрыг.
Сімваламі Фрыг з'яўляюцца калаўрот і пояс з ключамі. У некаторых крыніцах Фрыг называюць Аленай, што значыць «агонь».
У гонар багіні названы астэроід (77) Фрыга, адкрыты ў 1862 годзе.
Зноскі
- ↑ Сноры Стурлусан. Малодшая Эда, Мроі Гюльві.
- ↑ СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ Архівавана 5 сакавіка 2016.. Таццяна Шамякіна
- ↑ Стурлусан, Сноры. Малодшая Эда, Мова паэзіі. "She will tell no fortunes, yet well she knows the fates of men."
Спасылкі
- Фригга // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.