Фронт вызвалення Арома
Ідэалогія нацыяналізм, сепаратызм, сацыялізм
Этнічная прыналежнасць арома
Лідары Арам Давуд Ібса
Штаб-кватэра
Актыўная ў
Сфарміравана 1973
Расфарміравана 2018
Саюзнікі Эрытрэя Эрытрэя
Самалі Самалі (да 1991)
ФНВА
ФНВС
ПФЭН
Праціўнікі УСЭ
УСПД
ДПА
Колькасць членаў 60 000 (1991)
5 000 (2010-я)
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Эфіопіі,
Канфлікт у Ароміі

Фронт вызвалення Арома (арома: Adda Bilisummaa Oromoo) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1973—2018 гадах на тэрыторыі Эфіопіі. Сваёй галоўнай мэтай арганізацыя дэкларавала барацьбу за самавызначэнне народа арома і яго свабоду ад «абісінскага каланіяльнага праўлення»[1].

Фронт быў створаны аромскімі нацыяналістамі ў 1973 годзе. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.

У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Oromo Liberation Front Mission (англ.). Oromo Liberation Front. Праверана 25 жніўня 2018.
  2. Эфиопия и "Фронт освобождения Оромо" подписали соглашение о примирении. РИА Новости (7 жніўня 2018). Праверана 25 жніўня 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.