Фронт Мажайскай лініі абароны | |
---|---|
Гады існавання | 18 ліпеня 1941 — 30 ліпеня 1941 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Павел Арцём’евіч Арцем’еў |
Фронт Мажа́йскай лі́ніі абаро́ны — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сфарміраваны на заходнім напрамку 18 ліпеня 1941 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 18 ліпеня 1941 года для арганізацыі абароны па Мажайскай абарончай лініі. Функцыі штаба фронту выконваў штаб Маскоўскай ваеннай акругі. 30 ліпеня 1941 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 30 ліпеня 1941 года фронт быў скасаваны, яго войскі перададзеныя ў склад Рэзервовага фронту.
Склад фронту
У склад фронту ўваходзілі 32, 33, 34-я арміі.
Камандны склад
- Камандуючы — генерал-лейтэнант П. А. Арцем’еў
- Член Ваеннага савета — сакратар Маскоўскага камітэта УКП(б) І. М. Сакалоў
- Начальнік штаба — генерал-маёр А. І. Кудрашоў
Літаратура
- Фронт Можайской линии обороны // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 763. — 500 000 экз.
Спасылкі
- Фронт Мажайскай лініі абароны Архівавана 2 красавіка 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.