Ульскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бешанковіцкі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ула |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 8 красавіка 2004 |
Дата скасавання | 16 верасня 1957 |
Насельніцтва (2019) | 1 312 |
Плошча | 160 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
У́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Ула.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ула. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Бешанковіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Ула атрымала статус гарадскога пасёлка. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Фролкавічы, сельсавет перайменаваны ў Фролкавіцкі сельсавет[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 16 верасня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сокараўскага сельсавета[2].
8 красавіка 2004 года Ульскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет у сувязі з аднясеннем гарадскога пасёлка Ула да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), у склад сельсавета ўключаны пасёлак Ула, 12 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ульскага пассавета (Бортнікі 1, Бортнікі 2, Броды, Дворнікі, Дубішча, Зарэчча, Зорнікі, Паніззе, Узрэчча, Ульянаўка, Фролкавічы, Шавурына), і 15 населеных пунктаў скасаванага Сокараўскага сельсавета (Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына)[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1312 чалавек[6].
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.