Франц Кафка
ням.: Franz Kafka
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Franz Kafka
Дата нараджэння 3 ліпеня 1883(1883-07-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1924(1924-06-03)[3][4][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Герман Кафка[d]
Маці Юлія Кафка[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, байкапісец, навэліст, аўтар афарызмаў, аўтар дзённіка, перакладчык, адвакат, сцэнарыст, паэт-адвакат, claims adjuster, празаік, пісьменнік
Гады творчасці з 1904
Кірунак літаратура мадэрнізму[d] і Экзістэнцыялізм
Жанр мадэрнізм, Белетрыстыка, апавяданне, Прытча, раман і малая проза[d]
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
franzkafka.de (ням.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Франц Ка́фка (ням.: Franz Kafka, 3 ліпеня 1883, Прага, Аўстра-Венгрыя3 чэрвеня 1924, Клостэрнойбург, Аўстрыя) — нямецкамоўны пісьменнік, навеліст, лічыцца адным з самых уплывовых літаратараў XX стагоддзя.

Жыццё

Франц Кафка нарадзіўся ў яўрэйскай нямецкамоўнай сям’і, якая жыла ў пражскім раёне Юзэфаў (былое гета горада Прагі – тады ў складзе Аўстра-Венгерскай Імперыі). Франц быў першым дзіцём у сям’і Германа і Юліі Кафкаў (у дзявоцтве Леві). Сям’я Кафкі належала да сярэдняга класа: бацька, сам будучы чацвёртым дзіцём у беднай правінцыйнай сям’і, пасля прыезду ў Прагу адкрыў галантарэйную краму, маці была родам з забяспечанай сям’і півавараў з Подзебрадаў. Сына, народжанага меней чым год пасля шлюбу, назвалі Францам у гонар Імператара Франца Іосіфа. Франц Кафка меў двух братоў, Георга і Гайнрыха – яны памерлі ў год пасля нараджэння, а таксама тры сястры: Элі, Валі і Отлу (загінулі ў часе Другой сусветнай вайны). Прозвішча «Кафка» па-чэшску (kavka) азначае літаральна птушку каўку. Выява гэтай птушкі была эмблемай фірмы Германа Кафкі.

З 1889 да 1893 года Франц наведваў нямецкую (Deutsche Knabenschule), а не чэшскую, пачатковую школу, што адлюстроўвала жаданне яго бацькі пасунуцца вышэй па сацыяльнай лесвіцы. Хаця большасць насельніцтва Прагі ў тыя часы размаўляла па-чэшску, мовай эліты была нямецкая. Франц свабодна валодаў чэшскай, а таксама няблага ведаў французскую (адным з яго ўлюбёных пісьменнікаў быў Гюстаў Флабер). Будучы яўрэем, ён аднак амаль не ведаў ідыш і стаў цікавіцца традыцыйнай культурай свайго народу толькі ў дваццаць гадоў, а іўрыт пачаў вывучаць толькі ў канцы жыцця.

У 1901 годзе Кафка скончыў гуманітарную гімназію (Altstädter Gymnasium). У жніўні таго ж года распачаў навучанне ў Карлавым універсітэце Прагі. Прысвяціўшы два тыдні хіміі, ён аднак перавёўся на факультэт права. У 1906 годзе атрымаў ступень доктара права і распачаў стажыроўку ў судзе. Менавіта ў часе навучання ва ўніверсітэце Кафка пазнаёміўся са сваім лепшым сябрам, вядомым тады пражскім пісьменнікам жыдоўскага паходжання, Максам Бродам. Дзякуючы Броду большасць твораў Кафкі і пабачыла свет.

З 1908 да 1922 года Кафка працаваў у страхавой фірме ў Празе і меў шмат службовых падарожжаў па Чэхіі. У час, калі ён сышоў з працы, ён займаў пасаду старэйшага інспектара з добрай аплатай.

Да 35 гадоў Кафка жыў разам з бацькамі. Ён меў складаныя адносіны са сваім дэспатычным айцом і да канца жыцця застаўся кавалерам. У перыяд паміж 1912 і 1917 годам ён заляцаўся да берлінскай сакратаркі Феліцыі Баўэр, двойчы быў з ёй заручаны і двойчы зрываў шлюб. Істотнай жанчынай у жыцці Кафкі была Мілена Есэнская – чэшская журналістка, пісьменніца і перакладчыца яго твораў. Апошняй жанчынай Кафкі была Дора Дымант, жыдоўка з артадаксальнай сям'і з Паб’яніцаў, якая зацікавіла яго вывучэннем Талмуда.

Магіла Франца Кафкі ў Празе

У 1922 годзе праз прагрэсуючыя сухоты Кафка быў вымушаны сысці з працы. У 1923 годзе ён перабраўся ў Берлін, каб жыць разам з Дорай Дымант. У той час ён імкнуўся займацца толькі творчасцю. Праз год Франц Кафка памёр у санаторыі Кірлінг каля Вены, верагодна праз знясіленне — болі ў горле не дазвалялі яму прымаць ежу, а ўнутраная тэрапія была ў той час дрэнна развітая. Яму было 40 гадоў.

Творчасць

Першы зборнік апавяданняў і фрагментаў прозы Кафкі быў выдадзены ў 1913 годзе пад назвай Сузіранне (Betrachtung). У той жа час паўстала першая глава няскончанага рамана Амерыка. Агулам, у часе жыцця Кафка апублікаваў толькі чатыры зборнікі: вышэйзгаданае Сузіранне, Вясковы доктар, Кары і Мастак голаду. Галоўныя яго творы – Зніклы, Працэс і Замак – выйшлі з друку ўжо пасля яго смерці і насуперак апошняму жаданню (Кафка прасіў Макса Брода знішчыць рукапісы). Таксама пасля смерці былі выдадзеныя дзённікі і ліставанні Кафкі з Бродам, Феліцыяй Баўэр і некаторымі іншымі асобамі. Броду ўдалося папулярызаваць творчасць Кафкі на хвалі захаплення экзістэнцыялізмам у 1940-ых —1950-ых гадах.

У сваіх аповесцях Кафка стварыў мадэль сітуацыі, якую называюць кафкаўскай (у нямецкай мове існуе нават адмысловы прыметнік kafkaesk). Сутнасцю кафкаўскай сітуацыі ёсць канфлікт паняволенай самотнай адзінкі з вышэйшай інстанцыяй, ананімнай і недасяжнай[7].

Помнік Францу Кафку ў Празе

Выбраныя творы

Апавяданні і фрагменты

  • 1913Прысуд (Das Urteil)
  • 1914У калоніі для зняволеных (In der Strafkolonie)
  • 1914Перад законам (Vor dem Gesetz)
  • 1915Ператварэнне (Die Verwandlung)
  • 1917Даклад у Акадэміі (Ein Bericht für eine Akademie)
  • 1922Доследы сабакі (Forschungen eines Hundes)

Раманы

  • 1925Працэс (Der Prozess); няскончаны раман, паўставаў 1914-1915, выдадзены пасля смерці
  • 1926Замак (Das Schloß); няскончаны раман, пачаў паўставаць у 1922, выдадзены пасля смерці
  • 1927Зніклы (Der Verschollene); няскончаны раман, пачаў паўставаць у 1912, выдадзены пасля смерці

Беларускія пераклады

  • Прысуд: Апавяданні і мініяцюры / Франц Кафка. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага, прадмова П.Васючэнкі. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 246 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
  • Апавяданні. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага // Крыніца, 1995, № 6 (11).
  • Не спадзявайся! (Апавяданні). Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага // Arche, 2011, № 9.
  • Выбраныя творы. У 2 тамах. Т. 1: раман «Працэс»; т. 2: апавяданні. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2020.  — 284+308 с.
  • Замак: раман. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2022.  — 420 с.
  • Зніклы: раман; Восем сшыткаў in octavo. Пераклад з нямецк. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Выд. Зміцер Колас, 2022.  — 368 с.

Зноскі

  1. 1 2 Robertson R. Kafka: A Very Short IntroductionUniversity of Oxford, 2004. — P. 1. — ISBN 978-0-19-280455-6
  2. 1 2 Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 211. — ISBN 978-0-393-96797-5
  3. 1 2 Kafka F. The Metamorphosis: The Translation, Backgrounds and Contexts, Criticism / S. Corngold — 1 — W. W. Norton & Company, 1996. — P. 213. — ISBN 978-0-393-96797-5
  4. Кафка Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Trenkler T. Kafka in Kierling: Siechtum prolongiert / Hrsg.: O. Bronner — 2011. Праверана 22 сакавіка 2022.
  6. 1 2 Studenti pražských univerzit 1882–1945
  7. http://niamiesta.se/archiu/Kundera_Kafka/Kundera_Kafka.htm>Мілан(недаступная спасылка) Кундэра, Недзе па-за

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.