Францішак Палацкі | |
---|---|
чэшск.: František Palacký | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1876[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jiří Palacký[d][6][7] |
Жонка | Тэрэза Мехурава |
Дзеці | Jan Palacký[d] і Marie Riegrová-Palacká[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, архівіст, геральдыст, журналіст, палітык, філосаф, гісторык, паэт, эстэтык, літаратуразнавец, рэдактар, cultural worker, гісторык літаратуры, літаратурны тэарэтык, перакладчык, рэдактар |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
honorary citizen of Chrudim[d] (27 сакавіка 1861) honorary citizen of Hradec Králové[d] (16 красавіка 1861) Honorary citizenship of Kolín[d] (15 верасня 1861) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фра́нцішак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, філосаф і палітычны дзеяч. Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Бацька географа Яна Палацкага.
Біяграфія
Вучыўся ў евангелічным ліцэі ў Браціславе (1812—1818). У 1818 годзе апублікаваў (у сааўтарстве з П. І. Шафарыкам) твор «Пачаткі чэшскай паэзіі», у якім абгрунтаваў неабходнасць адраджэння нацыянальнай культуры і навукі.
Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове. Рэарганізацыя Нацыянальнага музея, ініцыятарам якой быў Палацкі, ператварыла яго ў цэнтр навуковага і культурнага жыцця краіны. У 1831 годзе заснаваў культурна-асветнага таварыства «Маціца чэшская». У 1840-я гг. ўзначальваў чэшскі нацыянальна-ліберальны рух.
У рэвалюцыю 1848—1849 выступіў з разгорнутай праграмай аўстраславізму, старшынстваваў у 1848 годзе на Славянскім з’ездзе, 1848 ў Празе.
У канцы 1840 — пачатку 1860-х гг. дэпутат аўстрыйскага рэйхсрата і чэшскага сейма, з 1860-х гг. адзін з ідэйных лідараў кансерватыўнай партыі старачэхаў.
Творчасць
Аўтар эстэтыка-філасофскіх і гістарычных прац, у т.л. «Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі» (т. 1—5, 1848—1872), у якой паказаў барацьбу чэхаў за нацыянальную незалежнасць у Сярэднявеччы, высока ацэньваў гусіцкі рух. Публікаваў крыніцы па палітычнай, эканамічнай, культурнай гісторыі, літаратуры, мастацтве сярэдневяковай Чэхіі. Шмат зрабіў для падрыхтоўкі першай чэшскай энцыклапедыі. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.
Зноскі
- 1 2 Frantisek Palacky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 František Palacký // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Zemský archiv v Opavě, Matrika narozených N • inv. č. 2017 • sig. NJ III 1 • 1784 - 1845 • Hodslavice, s. 70 — 2002.
- ↑ Kryšpín V. Obraz činnosti literární učitelstva českoslovanského za posledních 100 let — 1885. — С. 199.
- ↑ Český bratr, Evangelický časopis Český bratr — ČR: 1924. — вып. 11. — С. 5. — ISSN 1211-6793
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/palacky-frantisek/ Праверана 30 жніўня 2022.
Літаратура
- Палацкі Францішак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Палацкі
- Бібліяграфія Францішка Палацкага Архівавана 6 кастрычніка 2007.