Францішак Ксаверый Сапега
Franciszek Ksawery Sapieha
Францішак Ксаверый Сапега. Ф. Думонт, 1788
Францішак Ксаверый Сапега. Ф. Думонт, 1788
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Ваявода смаленскі
1791 1793
Папярэднік Юзаф Тышкевіч
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне не пазней за 1746 ці 1747[1]
Смерць 30 студзеня 1806(1806-01-30)[1] ці 10 лютага 1808(1808-02-10)[2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ігнацы Сапега[1]
Маці Ганна з Красіцкіх[d][1]
Жонка 1) Тэрэза з Суфчынскіх
2) Касільда з Залескіх
Дзеці Мікалай Сапега[3], Павел Сапега[3], Аляксандр Сапега[3], Тэкля з Сапегаў[d][3], Ганна Агнешка з Сапегаў[d][3], Барбара з Сапегаў[d][4] і Януш Аляксандр Сапега[d][5]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Губерта ордэн Святога Станіслава

Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі1791) і мерацкі1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791).

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала.

У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.

Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 102. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 220. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  3. 1 2 3 4 5 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 104. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 103. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  6. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.