Францішак Казімір Вайніловіч
Сыракомля
Сыракомля
падчашы мазырскі[d]

Смерць 1745
Род Вайніловічы
Бацька Крыштаф Пётр Вайніловіч
Маці Людвіка з Расудоўскіх[d]
Жонка Барбара з Фелькерзамбаў[d]
Дзеці Адам Вайніловіч

Францішак Казімір Вайніловіч (польск.: Franciszek Woyniłłowicz; пам. 1745) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа Пятра Вайніловіча, падчашага і стольніка мазырскага, і Людвікі з Расудоўскіх.

Падчашы мазырскі (1722), губернатар Нясвіжскага княства князёў Радзівілаў у 1725—1740 гадах.

Сям’я

Быў у шлюбе з Барбарай з Фелькерзамбаў герба ўласнага (яе маці з Юдыцкіх герба «Радван»). Дзеці:

  • Брыгіда, муж Юзаф Межаеўскі.
  • Францішка, 1 муж — Бенядзікт Арэшка, 2 муж — Казімір Корсак.
  • Алена, муж Францішак Хамскі.
  • Адам (1739—1803), абозны, канюшы, суддзя земскі, падкаморы новагародскі. Жонка — Караліна Сулістроўская.
  • Дамінік (1744 — пасля 1787), у духоўным стане, быў місіянерам Святога Яна ў Вільні.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.