Францішак Далеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1825 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1904 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Дамінік Далеўскі[d] |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Дамінікавіч Далеўскі (польск.: Franciszek Dalewski; 1825 — 25 красавіка 1904, фальв. Руднікі Лідскага пав.) — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў.
Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Падчас вучобы ў Віленскай гімназіі, разам з братам Аляксандрам у 1845 годзе стварыў таемную арганізацыю «Брацкі саюз» (з 1846 года «Брацкі саюз літоўскай моладзі»). Асуджаны да пакарання смерцю, замененага 15 гадамі катаргі. Вярнуўся ў Вільню ў 1860 годзе. Актыўна удзельнічаў у Паўстанні 1863—1864 гадоў, быў членам Віленскага паўстанцкага камітэту «белых». У ліпені 1863 года арыштаваны і асуджаны да 20 гадоў катаргі.
Зноскі
Літаратура
- Polski stownik biograficzny, t. 4. — Krakow, 1938;
- Беларуская энцыклапедыя. Т 6. — Мн., 1998.
- Далевские // Большая Советская энциклопедия: В 30 т. — 3-е изд. — М., 1969—1978. — Т. 7. — С. 511;
- Смирнов А. Ф. Революционные связи народов России и Польши. 30—60 гг. XIX в. — М., 1962.
- Wielka encyklopedia powszechna PWN. — Warszawa, 1963.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.