Франсуа Марыяк | |
---|---|
фр.: François Mauriac | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Charles François Mauriac[1] |
Псеўданімы | Forez[2] і François Sturel[2] |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1885[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1970[5][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jeanne Mauriac[d] |
Дзеці | Claude Mauriac[d], Luce Mauriac[d], Claire Mauriac[d] і Jean Mauriac[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, паэт, раманіст, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык, біёграф |
Гады творчасці | 1906 — 1970 |
Жанр | мемуары, раман і эсэ |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Франсуа Марыяк (фр.: François Mauriac; 11 кастрычніка 1885, Бардо — 1 верасня 1970, Парыж) — французскі пісьменнік. Адзін з самых буйных каталіцкіх пісьменнікаў XX стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў універсітэт у Бардо (1905). Член Французскай акадэміі (з 1933).
Творчасць
Дэбютаваў як паэт зборнікамі «Рукі, складзеныя для малітвы» (1909) і «Развітанне з юнацтвам» (1911). Першы раман «Дзіця пад цяжарам ланцугоў» (1913). У лепшых раманах «Пацалунак, дараваны пракажонаму» (1922), «Маці» (1923), «Пустыня кахання» (1925), «Тэрэза Дэскейру» (1927), «Клубок гадзюк» (1932), «Дарога ў нікуды» (1939) узняты маральна-рэлігійныя праблемы. Аўтар раманаў «Ягня» (1954), «Падлетак мінулага часу» (1969), аповесці «Мартышка» (1951), зборніка публіцыстычных артыкулаў «Чорны сшытак» (1943), нарысаў «Блакноты» (1952—70), п’ес, эстэтычных прац і інш. Яго проза адметная тлыбокім псіхалагізмам, экспрэсіўнасцю, вастрынёй і драматызмам сюжэтаў.
На беларускую мову асобныя вершы Ф. Марыяка пераклала Ніна Мацяш[7], асобныя раманы — Леанід Казыра.
Прэміі і ўзнагароды
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1952). Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Ганаровага легіёна (1958).
Беларускія пераклады
- Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк. Мн., 1985
Літаратура
- Лявонава Е. Марыяк // БЭ ў 18 тамах. Т.10. Мн., 2000, С. 160.
Зноскі
- ↑ birth certificate
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Francois Mauriac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ François Mauriac // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Мориак Франсуа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ François Mauriac // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.