Франк-Вальтэр Штайнмаер
ням.: Frank-Walter Steinmeier
12-ы Федэральны прэзідэнт Германіі
з 19 сакавіка 2017
Папярэднік Ёахім Гаўк

Нараджэнне 5 студзеня 1956(1956-01-05)[1][2][…] (68 гадоў)
Жонка Elke Büdenbender[d][3]
Дзеці Merit Steinmeier[d]
Веравызнанне Евангелічная царква Берлін-Брандэнбург-Сілезская Верхняя Лужыца[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d][5] (1991)
Дзейнасць палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт frank-walter-steinmeier.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франк-Вальтэр Штайнмаер (ням.: Frank-Walter Steinmeier; 5 студзеня 1956, Дэтмальд) — нямецкі палітык, віцэ-канцлер Германіі (2007—2009), міністр замежных спраў Германіі (2005—2009, 2013—2017). Член СДПГ з 1975 года.

12 лютага 2017 выйграў прэзідэнцкія выбары ў Германіі.

З 19 сакавіка 2017 года з’яўляецца прэзідэнтам Германіі.

Прыватнае жыццё

Штайнмаер жанаты. Яго жонка — суддзя ў галіне адміністрацыйнага права — Эльке Бюдэнбендэр. У іх ёсць сумесная дачка, якая нарадзілася ў 1994 годзе. Штайнмаер з жонкай жыве ў Берліне, у раёне Цэлендорф.

У яго таксама ёсць брат, які, як і бацькі Штайнмаера, жывуць у Дэтмальдзе.

У 2010 годзе ён стаў донарам для сваёй жонкі, якой зрабілі трансплантацыю ныркі[6]. Менавіта па гэтаму некаторы час ён не займаўся палітычнай дзейнасцю.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Dr. Frank-Walter Steinmeier, SPD — 1996. Праверана 18 лістапада 2016.
  2. Frank-Walter Steinmeier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mein UmfeldFrank-Walter Steinmeier. Праверана 18 лістапада 2016.
  4. STEINMEIER: MEIN GLAUBE DARF NICHT SELBST ZUM GEGENSTAND DER POLITIK WERDEN
  5. Frank-Walter Steinmeier geb. 1956 — 1997. Праверана 18 лістапада 2016.
  6. https://web.archive.org/web/20101027054246/http://www.tagesschau.de/inland/steinmeier670.html

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.