Фрай Паўль Ота | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 2015[2][3][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мюнхен, Мангейм, Гановер, Манрэаль |
Найважнейшыя пабудовы |
дах Алімпійскага стадыёна ў Мюнхене; Мультыхол у Мангейме |
Прэміі |
Прэмія Вольфа (1996); Прытцкераўская прэмія (2015) |
Узнагароды | |
freiotto.com (ням.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрай Паўль Ота (ням.: Frei Paul Otto; 31 мая 1925 — 9 сакавіка 2015) — нямецкі архітэктар .
Атрымаў сусветнае прызнанне як стваральнік тэнтавых і мембранных канструкцый, якія ён ужываў у сваіх збудаваннях.
Біяграфія
Нарадзіўся 31 мая 1925 года ў горадзе Зігмар (цяпер раён Хемніца, Германія) у сям’і скульптара[5].
У 1931—1943 гадах вучыўся ў школе Цэлендорфа (Берлін) на муляра[6].
Да прызыву ў люфтвафэ вывучаў архітэктуру ў Берліне. У канцы Другой сусветнай вайны ваяваў як лётчык-знішчальнік.
Быў інтэрнаваны ў французскі лагер для ваеннапалонных. У час будаўніцтва гэтага лагера яму ўдалося праявіць сябе ў якасці інжынера-канструктара, прапанаваўшы некалькі праектаў пабудоў з палегчаных канструкцый, якія былі рэалізаваны (у прыватнасці — палаткі для хованкі).
Вызваліўшыся, Фрай Ота паступіў у Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, які скончыў у 1950 годзе з дыпломам архітэктара. Затым нядоўгі час стажыраваўся ў ЗША, дзе сустракаўся з такімі архітэктарамі, як Эрых Мендэльсон, Людвіг Міс ван дэр Роэ, Рыхард Нойтра і Фрэнк Лойд Райт.
Сваю архітэктурную дзейнасць Ота пачаў у Германіі ў 1952 годзе, заснаваўшы ўласнае архітэктурнае бюро ў Цэлендорфе. У 1954 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за збудаванні з падвесных (нацягнутых) канструкцый.
У 1964 годзе Ота заснаваў Інстытут лёгкіх канструкцый Штутгарцкага ўніверсітэта і ўзначальваў яго як прафесар да выхаду на пенсію. На пенсіі актыўна працаваў як архітэктар, інжынер і кансультант.
Памёр 9 сакавіка 2015 года.
Некаторыя працы
- 1967 год — павільён Заходняй Германіі на «Экспа-1967» у Манрэалі.
- 1972 год — дах Алімпійскага стадыёна ў Мюнхене.
- 1985 год — будынак Tuwaiq Palace у Саудаўскай Аравіі (сумесна з бюро Хапалда).
- 2000 год — дах японскага павільёна на «Экспа-2000» у Гановеры.
Некаторыя ўзнагароды
- 1974 год — медаль Томаса Джэферсана ў вобласці архітэктуры.
- 1980 і 1998 — прэмія Ага-хана ў архітэктуры.
- 1990 год — Прэмія Хонда
- 1996 год — Прэмія Вольфа ў архітэктуры.
- 2005 год — залаты медаль RIBA (Каралеўскі Інстытут Брытанскіх Архітэктараў).
- 2006 год — Імператарская прэмія ў архітэктуры.
- 2015 год — Прытцкераўская прэмія.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Frei Otto
- 1 2 Frei Otto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Frei Otto // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Ярмоленко А. Д. Архитектура висячих покрытий Фрая Отто // Общество. Среда. Развитие (Terra Humana) : Журна. — СПб.: «Центр научно-информационных технологий «Астерион», 2009. — В. 3. — С. 73—80. — ISSN 1997-5996.
- ↑ Фрай Ота.