Сезон 2015 года будзе 66-ым сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які праходзіць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). Сезон, у якім прымуць удзел 20 пілотаў і 10 каманд, пачаўся ў Аўстраліі 15 сакавіка і скончыцца ў Абу-Дабі 29 лістапада. Па выніках сезона вызначыцца Чэмпіён Свету сярод пілотаў і ўладальнік кубка Канструктараў. Па выніках сезона пілот, які выйграе больш поўл-пазіцый, атрымае спецыяльны прыз ад FIA.
Пілот каманды Mercedes Льюіс Хэмілтан абараняцьме свой другой тытул чэмпіёна, які ён выйграў у 2014 годзе. Каманда Mercedes абараняцме тытул чэмпіёна сярод канструктараў, які ўпершыню выйграла ў папярэднім сезоне.
Удзельнікі: каманды і пілоты
![](../I/Lewis_Hamilton_2014_China.jpg.webp)
10 сакавіка 2015 года FIA абвясціла спіс удзельнікаў на сезон 2015[1]. 20 пілотаў, якія рэпрэзентуюць 10 каманд, згодна з папярэднім спісам прымуць удзел у Чэмпіянаце:
Каманда | Канструктар | Шасі | Рухавік | Гума 1 | № | Пілот | А/П | Этапы |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Mercedes | F1 W06 Hybrid | Mercedes PU106B Hybrid | P | 44 2 | ![]() |
HAM | 1-2 |
6 | ![]() |
ROS | 1-2 | |||||
![]() |
Red Bull | RB11 | Renault Energy F1-2015 | P | 3 | ![]() |
RIC | 1-2 |
26 | ![]() |
KVY | 1-2 | |||||
![]() |
Williams | FW37 | Mercedes PU106B Hybrid | P | 19 | ![]() |
MAS | 1-2 |
77 | ![]() |
BOT | 1-2 | |||||
![]() |
Ferrari | SF15-T | Ferrari 059/4 | P | 5 | ![]() |
VET | 1-2 |
7 | ![]() |
RAI | 1-2 | |||||
![]() |
McLaren | MP4-30 | Honda RA615H | P | 14 | ![]() |
ALO | 2 |
20 | ![]() |
MAG | 1 | |||||
22 | ![]() |
BUT | 1-2 | |||||
![]() |
Force India | VJM08 | Mercedes PU106B Hybrid | P | 11 | ![]() |
PER | 1-2 |
27 | ![]() |
HUL | 1-2 | |||||
![]() |
Toro Rosso | STR10 | Renault Energy F1-2015 | P | 33 | ![]() |
VES | 1-2 |
55 | ![]() |
SAI | 1-2 | |||||
![]() |
Lotus | E23 Hybrid | Mercedes PU106B Hybrid | P | 8 | ![]() |
GRO | 1-2 |
13 | ![]() |
MAL | 1-2 | |||||
![]() |
Sauber | C34 | Ferrari 059/4 | P | 9 | ![]() |
ERI | 1-2 |
12 | ![]() |
NAS | 1-2 | |||||
![]() |
Marussia-Ferrari | MR03 | Ferrari 059/3 | P | 28 | ![]() |
STE | 2 |
98 | ![]() |
MER | 2 | |||||
Заўвагі:
- ↑ — Pirelli застаецца адзіным дастаўнікам гумы для ўсіх каманд у Формуле-1 згодна з кантрактам да 2016 года
- ↑ — як дзеючы чэмпіён свету, Льюіс Хэмілтан меў права змяніць свой асабісты нумар пілота на "1", але ён вырашыў пакінуць свой нумар "44" на балідзе. Такім чынам сезон 2015 будзе першым з 1994, калі ў пелатоне не будзе баліда з нумарам 1.
Каманды
- Honda вяртаецца ў Формулу-1 у якасці дастаўніка рухавікоў для каманды McLaren, які скончыў сваё дваццацігадовае партнёрства з Mercedes-Benz. Honda была асноўным дастаўніком рухавікоў для MacLaren з 1988 па 1992, для BAR і Jordan з 2000 па 2006, а таксама ўдзельнічала, як канструктар з 2006 па 2008.
- Lotus змяніў дастаўніка рухавікоў з Renault на Mercedes, таксама скончыўшы сваё дваццацігадовае супрацоўніцтва з французскім вытворцай.
- Пасля Гран-пры Японіі 2014 каманда Marussia перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі 2014 каманда спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж. Але каманду ўдалося выратаваць у лютым 2015 года, з прыходам новага інвестара з Manor. Каманда падала заяўку на удзел у чэмпіянаце як Manor Marussia F1 Team.
- Пасля Гран-пры Расіі 2014 каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі. Усе актывы і маёмасць каманды былі высталены на аўкцыён у сакавіку 2015 года.
Пілоты
- Фернанда Алонса пакінуў Ferrari і падпісаў кантракт з McLaren. Тым самым ён вярнуўся ў каманду, за якую выступаў у сезоне 2007 года. Першы этап 2015 года ў Аўстраліі Алонса вымушаны быў прапусціць з-за аварыі падчас тэстаў і часовага перыяда рэабілітацыі. Яго месца на этапе заняў Кевін Магнусэн - тэст пілот McLaren.
- Себасцьян Фетэль пакінуў Red Bull пасля 15-гадовага супрацоўніцтва з аўстрыйскім канструктарам, з якім выйграў 4 тытула чэмпіёна свету. Фетэль далучыўся да Ferrari, дзе заняў месца Фернанда Алонса. У сваю чаргу расійскі пілот Данііл Квят з Toro Rosso заняў месца Фетэля ў Red Bull.
- З-за таго, што Квят перайшоў у Red Bull, а Жан-Эрык Вернь сышоў у Ferrari ў якасці пілота-распрацоўшчыка,Toro Rosso вымушана была цалкам змяніць склад пілотаў. Да яе далучыліся чэмпіён Формулы Renault Карлас Сайнц, малодшы і былы прызёр Еўрапейскай Формулы Тры Макс Ферстапэн. Ферстапэн стаў наймаладзейшым пілотам Формулы-1 ва ўзросце 17 гадоў і 164 дзён.
- Эстэбан Гуцьерэз і Адрыян Зуціл пакінулі Sauber, дзе на іх месцы былі падпісаны былы пілот Caterham Маркус Эрыксан і пілот GP2 Філіпэ Наср. Гуцьерэз і Зуціл сталі запаснымі пілотамі Ferrari і Williams адпаведна.
- Manor падпісала кантракт з Уілам Стывенсам, былым пілотам Caterham, да якога далучыўся былы тэст пілот Caterham Рабэрта Меры. Макс Чылтан сышоў у чэмпіянат па гонкам на цягавітасць, а Жуль Б'янкі застаецца ў коме пасля аварыі на Гран-пры Японіі 2014 года.
Каляндар
![](../I/Formula_1_all_over_the_world-2015-new.svg.png.webp)
Афіцыйны каляндар быў абвешчаны 3 снежня 2014 года, але 20 сакавіка 2015 быў зменены з-за выключэння нямецкага этапа са спісу[2].
Этап | Афіцыйная назва гонкі | Гран-пры | Траса | Дата |
---|---|---|---|---|
1 | Rolex Australian Grand Prix | Гран-пры Аўстраліі | ![]() |
15 сакавіка |
2 | Petronas Malaysia Grand Prix | Гран-пры Малайзіі | ![]() |
29 сакавіка |
3 | Chinese Grand Prix | Гран-пры Кітая | ![]() |
12 красавіка |
4 | Gulf Air Bahrain Grand Prix | Гран-пры Бахрэйна | ![]() |
19 красавіка |
5 | Gran Premio de España | Гран-пры Іспаніі | ![]() |
10 мая |
6 | Grand Prix de Monaco | Гран-пры Манака | ![]() |
24 мая |
7 | Grand Prix du Canada | Гран-пры Канады | ![]() |
7 чэрвеня |
8 | Großer Preis von Österreich | Гран-пры Аўстрыі | ![]() |
21 чэрвеня |
9 | British Grand Prix | Гран-пры Вялікабрытаніі | ![]() |
5 ліпеня |
10 | Magyar Nagydíj | Гран-пры Венгрыі | ![]() |
26 ліпеня |
11 | Shell Belgian Grand Prix | Гран-пры Бельгіі | ![]() |
23 жніўня |
12 | Gran Premio d'Italia | Гран-пры Італіі | ![]() |
6 верасня |
13 | Singapore Airlines Singapore Grand Prix | Гран-пры Сінгапура | ![]() |
20 верасня |
14 | Japanese Grand Prix | Гран-пры Японіі | ![]() |
27 верасня |
15 | Russian Grand Prix | Гран-пры Расіі | ![]() |
11 кастрычніка |
16 | United States Grand Prix | Гран-пры ЗША | ![]() |
25 кастрычніка |
17 | Gran Premio de México | Гран-пры Мексікі | ![]() |
1 лістапада |
18 | Grande Prêmio do Brasil | Гран-пры Бразіліі | ![]() |
15 лістапада |
19 | Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix | Гран-пры Абу-Дабі | ![]() |
29 лістапада |
Зноскі
- ↑ Спіс пілотаў у Чэмпіянаце Формулы-1 у 2015 годзе . Праверана 05 красавіка 2015. (англ.)
- ↑ Апублікаваны каляндар Формулы-1 на 2015 год . Праверана 05 красавіка 2015. (англ.)