Фонд імя І. Любачкі
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1983

Фонд імя Івана Любачкі (англ.: Ivan S. Lubachko Fund) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Гісторыя

Заснаваны ў 1983 г. як стыпендыяльны фонд падтрымання студэнцкіх доследаў у галіне беларусазнаўства. Выкладчык Мюрэйскага ўніверсітэта Іван Любачка зрабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў (каля 65 000 долараў) на стварэнне фонда, якое стала асновай яго эндаўмента. Распараднiкам Фонду выступіла Аб’яднанне беларуска-амерыканскай моладзі.

Кандыдаты на атрыманне стыпендый або грантаў, прапанаваных Фондам, павінны мець беларускае паходжанне і валодаць элементарнымі ведамі па беларускай мове, гісторыі, геаграфіі і літаратуры, а таксама прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць поспехі ў вучобе. Дадатковымі крытэрыямі з’яўляюцца апублікаваныя артыкулы, сяброўства ў беларускіх арганізацыях, характарыстыкі ад паважаных сяброў беларускай супольнасці[1].

Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фонда

  • Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945—1950. — Нью-Ёрк-Беласток, 1994.

Зноскі

Літаратура

  • Кіпель В. Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.