Лагатып ЮНФПА

Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) — арганізацыя ААН. ЮНФПА заяўляе, што «з’яўляецца вядучым агенцтвам ААН у галіне стварэння свету, дзе любая цяжарнасць будзе пажаданай, кожнае нараджэнне бяспечнае і патэнцыял кожнага маладога чалавека рэалізаваны»[1]. Іх праца ўключае ў сябе паляпшэнне рэпрадуктыўнага здароўя; у тым ліку стварэнне нацыянальных стратэгій, а таксама кантроль над нараджальнасцю шляхам прадастаўлення тавараў і паслуг. Арганізацыя вядома сваёй сусветнай кампаніяй па барацьбе з дзіцячымі шлюбамі, акушэрскімі фістуламі і жаночым абразаннем.

ЮНФПА падтрымлівае праграмы ў больш чым 150 краінах і раёнах чатырох геаграфічных рэгіёнаў: арабскіх краін і Еўропы, Азіі і Ціхага акіяна, Лацінскай Амерыкы і Карыбскага мора і Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Арганізацыя уваходзіць у склад групы развіцця ААН і склад выканаўчага камітэта[2].

Паходжанне

ЮНФПА распачаў сваю дзейнасць у 1969 годзе як Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па насельніцтве пад кіраўніцтвам Фонду развіцця ААН[3]. З 1971 года фонд падпарадкоўваецца Генеральнай Асамблеі ААН[4][5][6].

У 1987 годзе арганізацыя змяніла назву на сучасную.

ЮНФПА і мэты ўстойлівага развіцця

У верасні 2015 года 193 дзяржавы-члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аднагалосна прынялі Мэты ўстойлівага развіцця, якія ўключаюць з 17 пунктаў, накіраваных на ўдасканаленне свету на працягу наступных 15 гадоў. Гэтыя мэты накіраваны на ліквідацыю беднасці, дыскрымінацыі і гвалту, зніжэнне ўплыва на навакольнае асяроддзе, каб уступіць у эпоху стабільнага развіцця для ўсіх людзей ва ўсім свеце.

Мэты ўстойлівага развіцця патрабуюць велізарных намаганняў усіх краін на ўсіх кантынентах, але яны дасягальныя. ЮНФПА супрацоўнічае з урадамі розных дзяржаў, партнёрамі і іншымі ўстановамі ААН для непасрэднага рашэння шматлікіх задач — у прыватнасці, мэты 3 (пытанні аховы здароўя), мэты 4 (пытанні адукацыі) і мэты 5 (пытанні гендэрнай роўнасці). Арганізацыя ўносіць свой уклад у дасягненне і іншых мэтаў[7].

Кіраўнікі

Выканаўчыя дырэктары і намеснікі генеральнага сакратара ААН:

  • 1969—1987 — Рафаэль М. Салас (Філіпіны);
  • 1987—2000 — доктар Нафіс Садык (Пакістан);
  • 2000—2010 — Торая Ахмед Абайд (Саудаўская Аравія);
  • 2011—2017 — Бабатундэ Асатымехін (Нігерыя);
  • 2017 — наш час — Наталля Канем (Панама).

Паслы добрай волі

Мецэнатам Фонду з’яўляецца кронпрынцэса Мэры Дацкая.

Паслы добрай волі:

  • Катарына Фуртаду;
  • Гёдэле Лікенс;
  • Сангай Чодэн;
  • Эшлі Джад;
  • Прынцэса Басма бін Талал.

Галіны працы

ЮНФПА з’яўляецца буйнейшай у свеце крыніцай фінансавання праграм бяспекі народанасельніцтва і рэпрадуктыўнага здароўя. Фонд працуе з урадавымі і няўрадавымі арганізацыямі ў больш чым 150 краінах, падтрымліваючы праграмы, дзейнасць якіх накіравана на:

  • дапамогу маладым людзям самастойна і добраахвотна планаваць колькасць дзяцей;
  • пазбяганне непажаданых цяжарнасцяў;
  • забяспечэнне бяспечнасці цяжарнасці і родаў;
  • пазбяганне распаўсюджвання інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам;
  • памяншэнне гвалту у дачыненні да жанчын;
  • садзейнічанне выкарыстання кантролю над нараджальнасцю[8].

Паводле ЮНФПА, гэтыя элементы запяспечваюць права на «рэпрадуктыўнае здароўе», што значыць фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае здароўе рэпрадукцыйнай сістэмы.

Фонд інфармуе па гэтых пытаннях і падтрымлівае намаганні задавальнення гэтых патрэб, выступае за пільную ўвагу да праблем насельніцтва і дапамагае развітым краінам распрацоўваць палітыку і нацыянальную стратэгію ў галіне ўстойлівага развіцця[8].

Як працуе ЮНФПА

ЮНФПА як і іншыя ўстановы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супрацоўнічае з дзяржавамі, суполкамі, няўрадавымі арганізацыямі, фондамі і прыватным сектарам, каб павысіць інфармаванасць і атрымаць падтрымку і рэсурсы, неабходныя для дасягнення місіі па забеспячэнню правоў насельніцтва.

За 2016 год ЮНФПА атрымаў фінансаванне ад дзяржаў і прыватнага сектара 848 мільёнаў долараў. Сума расходуецца на асноўныя рэсурсы арганізацыі (353 мільёна долараў) і на канкрэтныя праграмы і ініцыятывы (495 мільёнаў долараў).

Іншыя агенцтвы і структуры ААН у галіне народанасельніцтва

Органы ААН, якія валодаюць кампетэнцыяй у галіне народанасельніцтва:

  • Камісія па народанасельніцтве і развіцці
  • Дэпартамент эканамічных і сацыяльных спраў ААН

Зноскі

  1. About us - UNFPA - United Nations Population Fund. Праверана 21 December 2016.
  2. Retrieved 16 July 2018.
  3. UNFPA in the United Nations System. United Nations Population Fund.
  4. https://www.un.org/ga/search/view_doc.asp?symbol=A/RES/2815(XXVI)
  5. https://www.un.org/ga/search/view_doc.asp?symbol=A/RES/3019(XXVII)
  6. https://www.un.org/ga/search/view_doc.asp?symbol=A/RES/34/104
  7. Sustainable development goals - United Nations. Праверана 21 December 2016.
  8. 1 2 "Ministry of Social Solidarity announces national strategy for birth control". Daily News Egypt. 27 May 2018. Праверана 16 October 2018.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.